Аўдыятэка
Памілаваныя
Што нам рабіць з Божым натхненнем, Божым знакам? Ці варта спяшацца адразу нешта рабіць? Калі Божае слова не будзе "салодкім", ці здолееце вы дзейнічаць адпаведна з ім?
Як навучыцца не рабіць паспешлівых высноваў?
Якую цану трэба плаціць за памазанне Духа Святога і чаму? Як веруючаму чалавеку знайсці месца ў гэтым свеце? Дзе знайсці духоўную зброю?
Слухайце наступныя часткі аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".
Многім з нас Бог не дае веру гатовай, а вучыць нас верыць. Як гэта адбываецца?
Што такое "адпачынак у Духу Святым"? Як пад час малітвы можа праяўляцца дар слёзаў і як вызначыць, ці сапраўдны гэты дар?
Які ён - голад Божага слова і што з ім рабіць? Як адрозніць сапраўдныя Божыя знакі ад несапраўдных? Якія Божыя знакі могуць быць перасцярогай для нас? У наступных частках аўдыякнігі а. Аляксандра Жарнасека МІС "Памілаваныя".