Аўдыятэка
Марыя - скарб, які трэба адкрыць
Сёняшняю катэхезу кс. Міхаіл Цвячкоўскі MIC запісаў стоячы каля базылікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме (Basilica Papale di Santa Maria Maggiore). Пра гісторыю з'яўлення гэтай святыні, пра абраз Маці Божай Снежнай, пра цуды і глыбокія сэнсы, якія з ім звязаныя, слухайце ў гэтым выпуску.
Кніга "Пастыр" Гермаса была напісана нявольнікам у часы, калі касцёл перажываў ганенні на пачатку свайго існавання. Што за пані сустрэлася яму на дарозе? Які грэх меў Гермас перад Богам?
Гэтыя падзеі здарыліся ў 47 г. ад Нараджэння Хрыста за 400 км ад Парыжа на гары Гарачкі. Перад кім там з'явілася Панна Марыя і што сказала зрабіць?
Большасць з нас мала ведае пра тое, якія канкрэтна цуды здзейсніла Найсвяцейшая Панна Марыя для Касцёла ад самага пачатку яго існавання.