"Жонка і свецкі апостал," - так называюць мексіканскую містычку, пісьменніцу, рэлігійную дзеячку, блаславёную Канцэпсьён Габрыэру дэ Арміда. Ужо ў 17 гадоў яна прагнула быць святой, у 32 - перажыла духоўны шлюб,
у 39 засталася ўдавой з 9 дзецьмі, а напрыканцы атрымала неверагодны дар ад Панны Марыі. Яна пакінула больш за 60 тыс. старонак духоўнага дзённіка і рэлігійных твораў, аўтара якіх пры яе жыціі ніхто не ведаў. Якія знакі даваў ёй пан Бог? Якім было яе жыццё? Расказвае а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC














