"У верасня — свой, асаблівы, пах: курыць сівец—плыве дымок гаркавы. Зямлёю пахне бульба у капцах, антонаўкамі — зоры па начах. І туманы — ляжалаю атавай," - пісаў Рыгор Барадулін. Як называлі беларусы верасень у даўнія часы?
За што Бог ўзнагародзіў верас асаблівымі дарамі? Калі, па меркаваннях нашых продкаў, "закрываецца зямля", на якое свята? Адкуль пайшла назва "бабіна лета" і што такое "багач"? Успамінаюць вераснёвыя прыкметы і пахі, апавядаюць пра традыцыі і дзеляцца літаратурнымі знаходкамі Ядзвіга Рай і Марыя Макарэвіч.








