Шмат "ветраных" прыказак маюць беларусы: як ветрам падшыты, дзе яго вецер носіць, ад ветру валіцца, вецер у кішэнях, вецер у галаве, выкідаць грошы на вецер, з ветру вяроўкі віць, кідаць словы на вецер і іншыя.
А якія неверагодныя вобразы ветру сустракаюцца ў паэтычных радках! Смутны, нудны, халодны, тужлівы, зменлівы вецер гаспадарыць восенню. Люты, шалёны, раз'юшаны сквапнымі рукамі хапае лісце - свой парадак наводзіць. А летам які ён? Як сябе паводзіць? Шукаем ветраву радзіму разам з Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч.
У бyбны дaxaў вeцep б’e,
Гpымiць пa iм, звiнiць, пяe,
I cпeў лieццa ўcё мaцнeй, –
Гyлянкy cпpaвiў пaн Пaдвeй...
Максім Багдановіч








