
"Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасеяў на полі сваім," - піша евангеліст Мацвей.
Амаль кожны хрысціянін чуў гэтыя словы, але не кожны ведае, што гарчыцаю называюць чатыры розныя расліны. Пра якую ідзе гаворка ў Бібліі і чым яна адметная расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.