
У лістападзе месяцы хочам узгадаць пра некаторых выбітных асобаў каталіцкага свету, якія ўжо адышлі ў вечнасць, але ўспаміны пра іх жывуць у сэрцах людзей, якія іх ведалі. Распачынаем наш праект “Постаці” з успамінаў пра ксяндза Уладыслава Чарняўскага
- святара, які адным з першых пачаў праводзіць службы па-беларуску. Каля паўстагоддзя служыў кс. Уладыслаў у Вішневе. Цяпер там ёсць музей, прысвечаны яму. Успаміны пра святара ад стваральніцы гэтага музея, парафіянкі вішнеўскай парафіі Тэрэсы Бітэль можна паслухаць на нашым сайце.
P.S. Калі ёсць у каго магчымасць зрабіць тэкставую расшыфроўку гэтых успамінаў, калі ласка, дапамажыце. Ёсць шмат фота з музея, якія размесцім тады разам з тэкстам.