
Айцец Віктар Данілаў - рэлігійны дысідэнт, публіцыст, святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі, вязень Гулагу, парах грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.
За сваю місіянерскую дзейнасць і святарскае служэнне атрымаў ад Папы Рымскага Яна Паўла II царкоўную ўзнагароду залаты Крыж «Pro Ecclesia et Pontifice (За заслугі перад Царквой і Папам)».
Пра яго ўспамінае айцец Аляксандр Шаўцоў, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку.