Госці ў студыі Радыё Марыя



фотарэпартаж: Віктар Ведзень

Запіс з вечара ўспамінаў пра Марыю Скуратовіч, які адбыўся 13 лютага ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.



Размова пра Трыдэнцкую Імшу з кс. Андрэем Кеўлічам, пробашчам парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках.



Пра кангрэгацыю Сясцёр св. Дамініка ў Беларусі і асабістыя гісторыі паклікання расказваюць сястра Любаміра Кругавая OP і сястра Марыя Емельянчык OP.



Як звязаны кампазітар Станіслаў Манюшка з фундатарам Чырвонага касцёла Эдвардам Вайніловічам? Адкуль паходзіў арган, на якім 18 гадоў іграў кампазітар у Вільні? Што за літоўскі стыль, у якім напісана яго «Трэцяе Вастрабрамскае літанне»?



фота з fb Аляксандра Бурдзялёва

Якія арганы ў Беларусі самыя-самыя? Дзе ў нашай краіне знаходзіцца парк, названы ў гонар арганіста? Ці шмат людзей наведваюць арганныя канцэрты? Гутарка з дзеячам беларускай арганнай культуры, матэматыкам, які даследуе арганы, грае на іх, рамантуе і проста атрымлівае асалоду ад таго, што яны ёсць, — Аляксандрам Бурдзялёвым.



фота з сайта www.oblate.by

"Езус - святло для народаў" - катэхеза а. Паўла Лемеха, місіянера аблата Беззаганнай Марыі.



Сёстры з Шанштацкага інстытута сясцёр Марыі распавядаюць для нашых слухачоў пра сваю супольнасць.



У госці да «Радыё Марыя» завітаў Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько са сваім калядным мюзіклам "А што было б, калі...". Паслухаць новыя спевы, якія  музыкі напісалі адмыслова да Калядаў,  можна тут: 



Ад легендарных часоў да Ягайлавага хросту. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Алесь Жлутка расказвае на «Радыё Марыя» пра пачатак хрысціянства на нашых землях.



Расповед спадарыні Ірэны пра гісторыю свайго жыцця і навяртання можна паслухаць тут:

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00