
Што патрэбна для здзяйснення Святой Імшы - кс. Андрэй Кеўліч пра гісторыю і сэнс прэзбітэрыя.
Laudetur Jesus Christus! Вітаем Вас, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы Радыё Марыя “З клопатам аб літургіі”.
У мінулых перадачах мы распачалі знаёмства з літургічным адзеннем святара, а таксама малітвамі, якія дапамагаюць прэзбітару падрыхтавацца належным чынам да цэлебрацыі Найсвяцейшай Ахвяры.
У Агульных уводзінах да рымскага імшала ў п. 288 чытаем наступнае: “Для цэлебрацыі Эўхарыстыі народ Божы збіраецца, як правіла, у касцёле альбо, калі яго няма ці ён недастаткова вялікі, у іншым адпаведным месцы, якое аднак вартае такой вялікай таямніцы. Касцёлы альбо іншыя месцы павінны быць прыдатнымі для цэлебрацыі літургічных дзеянняў, а таксама забяспечваць чынны ўдзел у іх вернікаў. Святыні і рэчы, якія прызначаны для Божага культу, павінны быць сапраўды годнымі і гожымі і з’яўляцца знакамі і сімваламі вышэйшай сутнасці”. Таму ў гэтай і наступных перадачах мы пазнаёмімся з тым, што патрэбна для здзяйснення святой Імшы, як паводле навучання Касцёла арганізуецца сакральная прастора.
Сёння мы пазнаёмімся з вельмі важнай часткай касцёла – прэзбітэрыем.
Прэзбітэрый лат. presbyterium — «месца для выбраных», от стараж.-грэцк. πρεσβυτέριον — «сход старэйшын») – прастора паміж асноўнай часткай святыні і алтаром.
Народ Божы, які збіраецца на Імшу, мае арганічную і іерархічную структуру, якая выяўляецца праз розныя абавязкі і дзеянні ў асобных частках цэлебрацыі. Таму агульнае ўладкаванне сакральнай пабудовы павінна быць такім, каб паказваць як бы вобраз сабранай супольнасці, а таксама забяспечваць захаванне належнага парадку і спрыяць адпаведнаму выкананню абавязкаў кожнага.
Вернікі і гурт спевакоў (schola cantorum) займаюць месца, якое робіць больш зручным іх чынны ўдзел у літургіі114.
Цэлебруючы святар, дыякан і іншыя прыслугоўваючыя займаюць месца ў прэзбітэрыі. Там жа падрыхтоўваюцца месцы для канцэлебрантаў, а калі іх шмат, месцы для іх адводзяцца ў іншай частцы касцёла, але паблізу ад алтара.
Усё гэта хоць і павінна выражаць іерархічнае ўпарадкаванне і разнастайнасць абавязкаў, мусіць таксама ўтвараць глыбокую і арганічную еднасць, у якой яскрава выяўляецца адзінства ўсяго святога люду. Характар і прыгажосць месца і ўсё аздабленне павінны спрыяць пабожнасці і выяўляць святасць таямніцаў, якія цэлебруюцца.
Прэзбітэрый — гэта месца, дзе знаходзіцца алтар, дзе абвяшчаецца слова Божае, а святар, дыякан і іншыя прыслугоўваючыя выконваюць свой абавязак. Прэзбітэрый павінен быць аддзелены ад асноўнай часткі касцёла пэўным узвышэннем альбо асаблівай формай і аздабленнем. Ён павінен быць такой велічыні, каб нішто не перашкаджала праводзіць і бачыць цэлебрацыю Эўхарыстыі
Кажучы аб прэзбітэрыі, карысна памятаць, што Паўсюдны Касцёл іерархічны, гэта значыць складаецца з розных чальцоў: яго Галава – Хрыстос; Рымскі Пантыфік, біскупы і святары служаць у якасці alter Christus ("другога Хрыста"), асобы манаскія і свецкія выконваюць сваю фунцыю як частка Ваюючага Касцёла. У прамове да біскупаў ЗША у 1998г. Ян Павел ІІ заважы, што “літургія, як і Касцёл, павінна быць іерархічная і шматгалосная, трэба паважаць розныя ролі, прызначыя тым ці іншым людзям Хрыстом, і дазваляць мноству розных галасоў яднацца ў адзін гімн славы.”
Каталіцкая святыня таксама адлюстроўвае гэтую іерархічнасць. Як мы пачулі ўжо, агульныя ўводзіны да рымскага імшала кажуць аб тым, што прэзбітэрый “павінен быць аддзелены ад асноўнай часткі касцёла пэўным узвышэннем альбо асаблівай формай і аздабленнем.”
Чаму ён павінен размяшчацца вышэй? Ёсць 2 прычыны: першая – сімвалічная – прэзбітэрый прадстаўляе Хрыста як Галаву, і гэта натуральна, што галава павінна знаходзіцца вышэй чым астатнія часткі цела.
З іншага боку, гэтая частка касцёла звычайна прыпаднімаецца над нефай для таго, каб удзельнікі літургічнага дзеяння маглі лепш бачыць розныя часткі літургіі, якія здзяйсняюцца ў прэзбітэрыі.
Акрамя ўзвышэння, літургічныя прадпісанні кажуць аб асаблівым ўпрыгованні прэзбітэрыя. Адзін з такіх вельмі смвалічных відаў упрыгожвання – алтарная перагародка (баляскі). Яна не толькі выконвае дэкаратыўную фунцыю, але можа быць цалкам функцыянальна – паводле каталіцкай традыцыі, вернікі могуць прымаць святую Камунію менавіта, карыстаючыся менавіта алтарнай агароджай.
Гэты від дэкарацыі прэзбітэрыя мае старажытнае пахожанне. Алтар з часоў ранняга хрысціянства адасобліваўся ад асноўнай часткі храма асобай невысокай агароджай ці можа больш правільна невысокай сценкай – акрэслівалася яна грэцкім тэрмінам тэмплён (gr.: τέμπλον, які азначаў „святыня”. У Усходняй Царкве да V—VII стагоддзяў алтарная перагародка ператвараецца ў сімвалічны вобраз Нябеснай Царквы на чале з яе Заснавальнікам — Ісусам Хрыстом. Шмат'ярусны іканастас, звернуты да вернікаў, з'яўляецца не проста агароджай алтара, але раскрывае духоўную сутнасць таго, што ўтрымліваецца і здзяйсняецца ў алтары і ва ўсёй Царкве Хрыстовай.
Пасля IV Латэранскага Сабору алтарная агароджа атрымала ў каталіцкай святыні яшчэ адно заданне: ахова месца захоўвання Найсвяцейшага Сакраманту – каб абмежаваць доступ да гэтага месца – уваходзіць маглі толькі духоўныя асобы.
Практыка алтарнай перагородкі ў яе больш менш сучасным выглядзе – як прыгожа аздобленай агароджы – вядомая прыкладна з XVIст.
Да апошніяй літургічнай рэформы – наяўнасць алтарнай перагародкі была характэрыстычнай рысай амаль кожнай каталіцкай святыні; на сённяшні дзень гэтая практыка, нажаль, у заняпадзе.
Дарагія радыёслухачы, у наступных сустрэчах мы распачнём знаёмства з самай галоўнай часткай святыні алтаром, а сёння я з вамі развітваюся. Няхай Божая ласка дапаможа нам быць вернымі вучнямі нашага Збаўцы. Laudetur Jesus Christus!