Колькі разоў у Бібліі паўтараецца слова "ідзіце"? Семдзесят два разы! Ужо 30 гадоў запар пілігрымы адгукаюцца на гэты заклік і вырушаюць да Маці Божай, каб данесці свае малітвы і просьбы, каб скласці хвалу і пашану. Слухайце перадачу і глядзіце фотарэпартаж пра сёлетнюю пілігрымку Мінск-Будслаў.

Пілігрымка - гэта не турыстычны паход, не рэлігійны турызм, гэта шлях веры, па якім Езус крочыць разам з намі, побач з намі. Калі распачаліся першыя пілігрымкі да маці Божай Будслаўскай? Што нельга рабіць ў пілігрымцы? Праз якія мястэчкі ідуць пілігрымы? Чым адметныя гэтыя вёскі? Хто звоніць ў званы праваслаўнай царквы, сустракаючы пілігрымаў? У якім касцёле ёсць свой музей? А таксама пра тое, пра тое як за два гады перапынку змяніліся мясціны і людзі, якія сустракалі пілігрымаў на шляху да Будслава слухайце аповед Ірыны Рубінавай.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00