
Адна з легенд сведчыць, што ў першых гаспадароў гэтых месцаў было дзве дачкі Ружа і Ганна, таму мястэчка назвалі ў іх гонар, але гэта толькі адзін са шматлікіх варыянтаў паходжання назвы Ружаны. Росквіт мястэчка назаўсёды звязаны з часамі Сапегаў.
Менавіта пры іх быў пабудаваны знакаміты велічны Ружанскі палац, ад якога да нашых часоў засталася толькі частка брамы і рэшткі пабудоў... Пра светлыя і чорныя дні ў гісторыі Ружан, пра адраджэнне, пра старажытны касцёл Найсвяцейшай Тройцы, падобны на касмічны карабель, і музей ў ім расказвае Ірэна Рубінава.



