
Старажыны горад з багатай гісторыяй, якая хаваецца ў вузкіх завулках, пра якую шамацяць хвалі Піны і Прыпяці. Горад, у якім браўся шлюбам Якуб Колас. Горад, з якім звязана жыццё кардынала Казіміра Свёнтка.
Менавіта з гэтых мясцін паходзіць першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, Голда Мейер правяла тут свае дзіцячыя гады, а з блізкага да Пінску мястэчка Дастоева бярэ пачатак род знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Слухайце аповед Ірыны Рубінавай пра гісторыю і сучаснасць невялікага, але велічнага Пінску.



