
Няма навуковых версій, што тлумачаць паходжанне назвы гэтага паселішча. Але, людзі гаманілі, што ў даўнейшыя часы ў гэтых мясцінах стаялі дзве гары: на адной жыў цмок, а на другой Васіль з жонкай-прыгажуняй. Аднойчы, цмок моцна пазайздросціў Васілю і загадаў яму...
А каб даведацца, што адбылося далей, а таксама пра тое, хто пабудаваў тут першы касцёл, калі Васілішкі атрымалі Магдэбурскае права, і якім чынам з імі звязана імя Міхала Агінскага слухайце праграму Ірыны Рубінавай.



