Як пілігрым пілігрыму



Часам, не трэба ехаць далёка, каб натхніцца і атрымаць добрыя ўражанні. Так зрабіла і наша самая вядомая пілігрымуючая вядучая, пані Ірэна Рубінава, якая распавядае ў гэтай перадачы невядомае пра ўсім вядомую Ляскоўку. Паслухайце, можа і вы пачуеце нешта новенькае?!



Хутчэй за ўсё, назва гэтага горада пайшла ад слова "маладзец"- у сэнсе ваяр княжацкай дружыны, так яно чы не - цяпер дакладна невядома. А вось тое, што гэтае мястэчка доўгі час не мела свайго герба, а, займеўшы, даволі хутка яго змяніла яго на новы - факт.



Вёска Краснае мае такое надзвычай жывапіснае наваколле, што ўжо ў XIV веку гэта заўважылі людзі. Таму і далі паселішчу такую назву, бо "краснае" - значыць прыгожае. Акрамя неагатынага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у вёсцы і недалёка ад яе захавалася многа цікавых помнікаў даўніны. слухайце аповед Ірыны Рубінавай пра мінулае і сучаснасць гэтых мясцін.



Касцёл Святога Юрыя ў мястэчку Пяршаі вядомы ад 15 стагоддзя. Спачатку драўляны, а потым каменны храм са стромкімі вежамі - гэта не толькі архітэктурнае ўпрыгожанне вёскі, але і месца памяці. Менавіта тут пад час апошняй вайны прынялі мучаніцкую смерць святары Ахілес і Герман.



Назва гэтага мястэчка вядомая з канца XIX стагоддзя, згодна з легендай, яна паходзіць ад імёнаў дачок мясцовага землеўладальніка Багдашэўскага — Фані і Полі. Пра гісторыю і сучаснаць Фаніпалі, пра мясцовую каталіцкую парафію распавядае Ірына Рубінава.



Мястэчка Нарач незвычайнае ўжо тым, што падзяляецца на дзве часткі: турыстычную і звычайна-жыццёвую, але абедзьве яны ляжаць проста на беразе аднаіменнага знакамітага возера. Раней на гэтай тэрыторыі мясціліся тры вёскі — Купа, Урлікі, Сцяпнёва, што да пачатку стагоддзя ўяўлялі сабой невялікія рыбацкія паселішчы.



Сядзібны маёнтак беларускіх шляхціцаў Скірмунтаў, каля мястэчка Шэметава, напоўнены унікальнымі архітэктурнымі пабудовамі, што захаваліся са старажытных часоў да нашых дзён. Гэта каменны касцёл, драўляная званніца, свіран, кузня, бровар, плябанія, а таксама парк і штучныя сажалкі.



Няма навуковых версій, што тлумачаць паходжанне назвы гэтага паселішча. Але, людзі гаманілі, што ў даўнейшыя часы ў гэтых мясцінах стаялі дзве гары: на адной жыў цмок, а на другой Васіль з жонкай-прыгажуняй. Аднойчы, цмок моцна пазайздросціў Васілю і загадаў яму...



Старажыны горад з багатай гісторыяй, якая хаваецца ў вузкіх завулках, пра якую шамацяць хвалі Піны і Прыпяці. Горад, у якім браўся шлюбам Якуб Колас. Горад, з якім звязана жыццё кардынала Казіміра Свёнтка.



Адна з легенд сведчыць, што ў першых гаспадароў гэтых месцаў было дзве дачкі Ружа і Ганна, таму мястэчка назвалі ў іх гонар, але гэта толькі адзін са шматлікіх варыянтаў паходжання назвы Ружаны. Росквіт мястэчка назаўсёды звязаны з часамі Сапегаў.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00