фота с. Міхаліны Маркевіч OP
Сёння ў Касцёле адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Ад шчырага сэрца віншуем усіх законных сясцёр, айцоў і братоў. А асабліва тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні Радыё Марыя:
❤️ а. Анджэя Юхневіча OMI, а. Пятра Бялевіча OMI, а. Паўла Лемеха OMI
❤️ а. Паўла Федаровіча MIC
❤️ а. Віталія Сапегу OP, а. Крыштафа Коц'яна ОР, а. Рамана Шульца OP, с. Міхаліну Маркевіч OP, с. Юлію Бугай OP
❤️ а. Яўгена Голуба OFM Conv
❤️ бр. Андрэя Квяцінскага OFMCap
❤️ а. Віктара Бохана CSsR
❤️ а. Дзяніса Шастаковіча MSF
❤️ а. Станіслава Вашкевіча SAC
❤️ бр.Эмануэля Юрана OH
❤️ а. Аркадзя Куляху OCD, а. Юрыя Кулая OCD
❤️ с.Магдаліну Кулай CSCII
❤️ с. Людмілу Рубніковіч RM
❤️ с. Дар'ю Галубкову OV
❤️ с. Ганну Мацуль CSFN
Дзякуем Пану за дар вашага паклікання. Дзякуем вам за тое, што адказалі "так" на Яго заклік. Дзякуем за шчырае, руплівае і адданае служэнне на будоўлі Валадарства Божага тут, на зямлі.
Няхай Пан Бог дабраслаўляе кожны дзень вашага жыцця сваёй прысутнасцю, а Маці Божая ахінае плашчом любові і апекі!
У нашым ранішнім эфіры паразмаўлялі з а. Анджэем Юхневічам OMI і запыталі ў яго ўсе тыя пытанні, што напісалі нашыя слухачы.