фота: Ірына Рубінава
Пра французскую, амерыканскую і нямецкую мадэлі аддзялення Касцёла ад дзяржавы распавядае айцец Станіслаў Вашкевіч SAC.
Паважаныя радыёслухачы, працягваем далей разважанне на тэму, якая даычыць адносін Касцёла і дзяржавы. І прапаную затрымацца яшчэ над адным момантам. Менавіта над канкрэтнымі мадэлямі, якія ў сучасным свеце існуюць. Мадэлі аддзялення Касцёла ад дзяржавы. Нагадаю, што аддзяленне Касцёла ад дзяржавы азначае такую поўную незалежнасць. Незалежнасць у справе функцыянавання гэтых грамадскіх установаў, якія проста не ўмешваюцца ў справы адзін аднаго і не звяртаюць увагі на парадкі, існуючыя па-за гэтай супольнасцю: па-за супольнасцю Касцёла і па-за супольнасцю дзяржавы.
Існуюць, як я ўжо ўзгадаў, тры мадэлі. Першая мадэль, якую я прапаную разглядзець, гэта французская мадэль свецкай дзяржавы. І гэтую французскую мадэль свецкай дзяржавы яшчэ інакш называюць – варожая сепарацыя. У гэтай мадэлі сепарацыі, аддзялення…падзелу паміж Касцёлам і дзяржавай праяўляецца выцісненне рэлігіі з усіх сфераў грамадскага жыцця. Адбываецца такая паступовая лайтэзацыя грамадства, лайтэзацыя сям’і, дзе, калі можна так сказаць, гучыць адна фраза: “Богу ўваход забаронены”. Форцамі гэтай мадэлі былі масоны. Гэтая мадэль паўстала ў часы Французскай рэвалюцыі (гэта, нагадаю, 1789 – 1795) пад уплывам менавіта ліберальнай ідэалогіі, якая выступала за свабоду думкі, за свабоду сумлення, прэсы, рэлігіі і культу. І вось пад уплывам гэтай думкі паўставалі розныя дэкларацыі правоў чалавека. І, напрыклад, гэтыя правы чалавека дайшлі да дэкларацый, якія забяспечвалі, што называецца, правы чалавека, якія дайшлі да таго, што ў Францыі, напрыклад, забаранілі ўрачыстыя манаскія шлюбы, сказаўшы, што гэта супярэчыць свабодзе чалавека і гэта не можа быць, бо шлюбы манаскія, якія чалавек сваёй уласнай ініцыятывай і ў сваім перакананні ўнутры складае, як быццам бы, гэта перашкаджала свабодзе чалавека. Што яны зневаляюць чалавека. А чалавек па сваёй сутнасці свабодны. Ідучы далей, Францыя ўтварае менавіта цывільную канстытуцыю духавенства. І біскупаў змушалі, каб гэтую канстытуцыю прыняць. Але біскупы не згадзіліся. І таксама ў Францыі ў гэтыя часы адбыўся такі акт прыняцце ва ўладанее дзяржавы ўсіх маёмасцяў Касцёла, якія ў той час існавалі. Гэта, менавіта, касцёлы, капліцы, манаскія дамы. Яны перайшлі ва ўладанне дзяржавы. Касцёл пазбавіўся ўсіх гэтых матэрыяльных дабротаў, якія былі. Таксама, калі мы гаворым пра гэтую сепарацыю, менавіта, аж так далёка ідучую, варта сказаць, што ў тыя часы было забіта…былі рэальна пазбаўлены жыцця 500 святароў. Таксама каля 400 святароў былі дэпартаваныя ў Іспанію. Вось у гэтым напрамку Французскай рэвалюцыі таксама пайшла Мексіка ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя, дзе адбыўся вось гэты пераслед Касцёла, пераслед духавенства. Таксама менавіта Мексіка пайшла яшчэ далей: было абвешчана, што кожнае дзіцё да пятага году жыцця з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы. Напрыклад, у 16-ці мільённай краіне было дазволена працаваць толькі 333 святарам. І то – гэтыя 333 святары маглі працаваць на такой умове, што ім будзе больш за 50 гадоў і што яны будуць жанатымі. Забаронена таксама святкаванне нядзелі. Але цікавая рэч – святкаваць нядзелю забаранілі, але ў той час увялі новыя святы, такія, як, напрыклад, Свята цыркуля і компасу, прысвечанае ўшанаванню і прызнанню масонаў. Прапагандавана таксама надаваць імёны дзецям такі нехрысціянскія. У якім значэнні нехрысціянскія? Напрыклад, адзін з міністраў таго часу назваў сваіх сыноў: аднаго – Сатана, другога – Люцыфер і трэцяга назваў Ленін. Жахлівасць вайны таксама ў Іспаніі… Было там праяўленне гэтай Французскай рэвалюцыі ў 39-м годзе мінулага стагоддзя. Там было закатавана больш за мільён чалавек, у тым ліку 7 тысяч духоўных.
Гісторыя паказала, да чаго прыводзяць такія лозунгі бяздумнай свабоды альбо, калі мы гаворым пра такую варожую сепарацыю Касцёла ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, аддзяленне Касцёла ад дзяржавы. І таксама мы, многія з тых, хто зараз слухае Радыё Марыя, памятаюць гэтыя часы пераследу камуністычнага, такой агрэсіўнай атэізацыі нашай краіны Беларусі ці краін постсавецкай прасторы. Пра якія мы ведаем не толькі з таго, што хтосьці апавядаў, але і самі былі сведкамі вось гэтай сепарацыі.
Наступная мадэдь гэтай свецкай сепарацыі 0 гэта амерыканская мадэль. Гэтую мадэль называюць – чыстая сепарацыя. Менавіта ЗША былі першай краінай, дзе паўстала ідэалогія аддзялення Касцёла ад дзяржавы. І першапачаткова, дасканала ведаем, што гэтыя ераіны былі каланізірованы і там была спроба фарамавання канфесійнай дзяржавы. Што спрабавлі рабіць, напрыклад, англікане. І гэта заўсёды прыводзіла да нейкіх лакальных пераследаў каталіцкіх меншасцяў, што не спрыяла нейкаму супакою і ладу ў ЗША. І Канстытуцыя ЗША з 1787 года гарантавала рэлігійную свабоду. У гэтай Канстытуцыі гучалі такія словы, што займанне дзяржаўных пасадаў не можа залежыць ад вызнаванай веры. У адной з паправак Канстытуцыі напісана, што Кангрэс не можа ўстанаўліваць права рэспектуючага афіцыйную рэлігію, або забараняючага рэлігійныя практыкі. І вось гэтая папраўка Канстытуцыі забараняла абмяжоўваць свабоду выканання рэлігійных практык. І гэта існуе па сённяшні дзень. Гэта найбольш, скажам так, дэмакратычны крок у напрамку ўрэгулявання альбо адносін паміж дзяржавай і Касцёлам.
Наступная мадэль, пра якую хочацца ўзгадаць, трэцяя, апошняя, мадэль – гэта нямецкая мадэль свецкай дзяржавы. І гэта мадэль называецца – каардынаваная сепарацыя. Што гэта азначае? Гэтая мадэль грунтуецца на двух прынцыпах. Па-першае, кожная Царква, Касцёл альбо нейкая рэлігійная супольнасць, калі можна так назваць, з’яўляецца цалкам аўтанамічным суб’ектам. Але гэты аўтанамічны суб’ект пазбаўлены ўстанаўлення для сябе нейкіх прававых норм і рашэнняў адносна сваёй дзейнасці на тэрыторыі дзяржавы. І другая справа – гэта тыя моманты, тыя пункты сутыкнення Касцёла і дзяржавы, у якіх зацікаўленыя абодва бакі, павінны вырашацца шляхам абмеркавання і двухбаковых пагадненняў. Гэтыя нямецкая і амерыканская мадэлі свецкай дзяржавы будуюцца на прынцыпе незалежнасці і зычлівасці. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, заўсёды можна разважаць. Калі ўзнікае нейкі крызіс, можна яго абмяркоўваць. Гэта не агрэсіўнае стаўленне дзяржавы да нейкай рэлігійнай супольнасці. Будзь то гэта хрысціянская рэлігійная супольнасць ці нейкая іншая рэлігійная супольнасць.
І, на завяршэнне, хацелася б яшчэ ўзгадаць, што ўвогуле прапануе Касцёл, што мы вышэй хвілінку разважалі адносна тых момантаў, на якія звярнуў увагу Касцёл падчас Другога Ватыканскага Сабору. Гэта мадэлб супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы. Касцёл прапануе, каб былі згода і супрацоўніцтва паміж гэтымі інстытутамі: інстытутам дзяржавы і інстытутам касцёльнай спольнасці.
Ідучы далей, адзін з такіх галоўных аргументаў, на які звяртае ўвагу Касцёл адносна гэтага супрацоўніцтва – гэта патрэба павагі маральных нормаў у жыцці адзінкі грамадства. Менавіта, Касцёл прапануе, калі мы размаўляем пра супрацоўніцтва, каб мы паважалі, перад усім, маральныя нормы. Чаму? Таму што прыладай для дасягнення нават такіх фундаментальных матэрыяльных дабротаў, з’яўляецца мараль. Адчыніце нейкую кнігу ці падручнік па бізнесу і там заўсёды прачытаеце, што мараль з’яўляецца фундаментам матэрыяльных дабротаў. Для дасягнення гэтай мэты, для дасягнення гэтай павагі да маральных нормаў, патрэбна аб’яднаць выхаваўчыя суб’екты, такія, якімі з’яўляюцца сям’я, школа, дзяржава, Касцёл. І калі аб’яднаюцца гэтыя суб’екты, якія ёсць у грамадстве і ў дзяржаве, мы, сапраўды, зможам дасягнуць мэту, якая называецца – матэрыяльны дабрабыт. Гэта вынікае з такіх даследаванняў, якія праводзіў у свой час вядомы сацыёграф Ля Плэ, які нарадзіўся ў 1806 годзе і памёр 1882 годзе. Даследуючы амаль кожную краіну Еўропы, не толькі сцвярджаў, што парушэнне маральнага ладу прыводзіць да нейкіх грамадскіх, але, перад усім, да эканамічных крызісаў. Над гэтым варта задумацца. І, калі сёння мы разважаем і рэхам гучыць пытанне: якія адносіны павінны быць Касцёла да дзяржавы альбо дзяржавы да Касцёла? – то на выснове ўсіх гэтых думак і меркаванняў, гэтых дакументаў, наконт якіх мы з вамі разважалі, варта затрымацца на гэтай мадэлі – супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы. Бо гэта дапаможа нам праявіць альбо ўтрымаць мараль на вельмі высокім узроўні. А што ідзе за гэтым? Матэрыяльны дабрабыт. Да гэтага, мне здаецца, імкнецца кожны. І, калі Касцёл і дзяржава будуць у гэтым напрамку супрацоўнічаць, то, сапраўды, наша краіна, наша Бацькаўшчына будзе развівацца. Мала таго, яна будзе прыкладам у Цэнтральнай Еўропе для іншых краін. Не толькі для нашых суседзяў, але, можа быць той мадэлью, пра якую, можа, мараць іншыя.
Вялікі дзякуй! Заставайцеся з Богам! Пахвалёны Езус Хрыстус!