Палітычныя згуртаванні і Касцёл - пра каталіцкае сацыяльнае вучэнне  распавядае айцец Станіслаў Вашкевіч SAC.

Паважаныя браты і сёстры, паважаныя радыёслухачы, працягваем далей нашыя разважанні або спрабуем адказаць на пытанне адносна падзелу паміж дзяржавай і Касцёлам. Што гэта за падзел? Як мы яго можам адчуць у штодзённасці? І ўвогуле, ці можа быць нешта супольнае? Усё ж такі, тыя самыя людзі, якія жывуць у грамадстве, жывуць у дзяржаве, тыя ж самыя людзі належаць да Касцёла. У якім выпадку яны павінны супрацоўнічаць, а дзе ўвогуле няма нічога супольнага? Таму праапаную ўзглянуць на дакументы Другога Ватыканскага Сабору. Апошняга Сабору, які таксама затрымаўся над гэтай справай. Над справай адносін Касцёла да дзяржавы альбо адносін дзяржавы да Касцёла. І таксама выказаў сваё меркаванне наконт гэтага падзелу. Менавіта ў душпастырскай Канстытуцыі “Gaudium et spes” (“Радасць і надзея”), пра Касцёл у сучасным свеце, у 76 пункце мы чыіаем такія словы, паслухайце, калі ласка: “Палітычныя згрунтаванні і Касцёл, аўтаномныя і незалежныя адно ад аднаго. Але і палітычныя згрунтаванні, і Касцёл, хоць і на розных падставах, служаць асабістаму і грамадскаму пакліканню адных і тых жа людзей. Сваё служэнне, дзеля агульнага дабра, яны будуць несці тым эфектыўней, чым лепш яны будуць развіваць здаровае супрацоўніцтва паміж сабою, беручы пад увагу таксама акалічнасці месца і часу. Бо чалавек не абмяжоўваецца адным толькі зямным парадкам, але, жывучы ў людской гісторыі, ён цалкам захоўвае сваё пакліканне да вечнага жыцця.”.

Такі сказ або некалькі сказаў, якія звяртаюць увагу на тое, што Сабор, Сабор Ватыканскі Другі, які звяртае ўвагу на тое, што ўсё ж такі гэты падзел існуе. І канкрэтна паказвае вось гэтую мяжу гэтага падзела. Прапаную хвілінку зараз затрымацца над гэтымі словамі і больш ясна ўявіць сабе тую праўду, альбо тую думку, якую ўкладвае у Канстытуцыю гэты пункт…укладваюць Айцы, якія з’ехаліся на гэты Ватыканскі Сабор.

Паглядзіце, як палітычнае згрунтаванне, так і Касцёл, хоць і на розных падставах, служаць асабістаму і грамадскаму пакліканню адных і тых жа людзей. Вось гэта ёсць супольнае. Тое, што мы ўжо вышэй разважалі з вамі. Касцёл і дзяржава служаць таму самаму чалавеку. І далей, кажа Касцёл, што, незалежна ад таго, што Касцёл і дзяржава аўтаномныя, то для агульнага дабра (агульнае дабро, яшчэ раз паўтаруся, у такім шырокім значэнні) яны будуць тым больш эфектыўней працаваць, чым лепш будзе развівацца здаровае супрацоўніцтва паміж сабою. Вось, менавіта, для дабра людзей, для дабра агульнага ў шырокім значэнні гэтага слова, супрацоўніцтва павінна быць. Яно павінна існаваць. І яно будзе тым больш эфектыўнае, калі гэта будзе супрацоўніцтва здаровае. А што гэта значыць – здаровае супрацоўніцтва? Калі затрымацца над гэтым тэрмінам – здаровае супрацоўніцтва – гэта канструктыўнае. Гэта значыць, што паміж дзяржавай і Касцёлам, хаця гэта дзве аўтаномныя адзінкі, будзе жывы дыялог. Паглядзіце, калі дзяржава займаецца гэтымі такімі, можа, матэрыяльнымі справамі жыцця грамадства, напрыклад, усталёўваючы нейкія праекты, падпісваючы нейкія кантракты, дамоўленасці з іншымі дзяржавамі, з іншымі нейкімі структурамі, магчымасцямі дзяржавы на ўзроўні бізнэсу, эканомікі і г.д., то Касцёл, які займаецца маральнымі прынцыпамі жыцця, хрысціянскімі прынцыпамі жыцця, можа дапамагчы грамадству, дапамагчы дзяржаве ў вырашэнні будучыні. Разам супрацоўнічаючы, вырашаць гэты шлях. Які крок зрабіць зрабіць наперад, каб было больш дабра для таго чалавека, які жыве ў грамадстве і які належыць да супольнасці Касцёла. І вось гэты пункт 76 таксама цікава заканчваецца. Менавіта, словамі: “Хоць чалавек жыве ў людской гісторыі, ён цалкам захоўвае сваё пакліканне да вечнага жыцця.”. Менавіта, жывучы ў грамадстве, жывучы ў дзяржаве, гэта не перашкаджае адказаць чалавеку на гэтае першаснае пакліканне. А першаснае пакліканне – гэта пакліканне да святасці. І чалавек можа адказаць. Гэтаму ніякая дзяржава не перашкаджае.

І вось, менавіта, Другі Ватыканскі Сабор паказвае гэтую аўтаномію, звяртае ўвагу на гэту аўтаномію, кажа… Сам Касцёл, ён кажа, што ў нас крыху іншыя мэты існавання на зямлі. І ў той час, паглядзіце, гістарычна, калі адбываўся Другі Ватыканскі Сабор, у Еўропе была, вельмі моцна запусціўшы карані, марксіская філасофія – камунізм. Існаванне камунізму было моцным. І гэта быў моцны акцэнт, як, возьмем пад увагу Усходнюю Еўропу, у такіх, як краінах Прыбалтыкі, Беларусь, Україна, Расія. Так камунізм меў і вялікі ўплыў на нашых суседзяў, такіх, як Польшча, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Югаславія. У Еўропе камунізм быў вельмі моцна запусціўшы карані. І, паслухаўшы выказванні Другога Ватыканскага Сабору, камуністычная ўлада, з аднаго боку разумела, што Касцёл аддзелены ад дзяржавы. Касцёл кажа, што гэта аўтаномная адзінка і незалежная. Але вось с такім падзелам Касцёла камуністычная ўлада не магла згадзіцца. І не згаджалася. Чаму? Таму што, паглядзіце, паводле камуністычнай партыі, свет..тое, што мы выходзім на вуліцу, прырода, чалавек і г.д., належыць выключна дзяржаве. Так яны казалі. Выключна дзяржаве. А Касцёл мае ўласную сферу. У пэўным сэнсе – па-за светавую. І вось гэты падзел не адпавядае рэчаіснасці. Чаму? Таму што Другі Ватыканскі Сабор кажа, што Касцёл ёсць… Можа, інакш… Свет для Касцёла – гэта заданне і выклік. Езус Хрыстус, Які пабудаваў свой Касцёл, Ён канкрэтна паказаў напрамкі дзеяння ў свеце. Канешне, пасля смерці – гэта ўжо іншая рэчаіснасць. Але Касцёл павінен дзейнічаць, менавіта ў свеце. У тым свеце, які мы бачым, калі выходзім за дзверы нашага дому. А пазіцыя камунізму іншая. Камунізм інакш на гэта звяртае ўвагу. Ён кажа, што так не можа быць. Што гэта ўсё выключна належыць да дзяржавы. Другі Ватыканскі Сабор далей кажа… Падкрэслім - раней, да Другога Ватыканскага Сабору, структуры Касцёла былі такімі ж, але да Касцёла больш належылі толькі духоўныя, манахі, манахіні. Іерархія Касцёла. А Другі Ватыканскі Сабор паказаў месца свецкіх людзей у Касцёле. Не то што паказаў месца, але ўвогуле сказаў, што мы павінны затрымацца над пытаннем апостальства свецкіх. Іх актыўнай такой прысутнасці ў свеце, у грамадскім жыцці. І зараз, калі мы кажам пра звычайнага чалавека, грамадзяніна – ён праз Хрост уключаны ў Касцёл і спаўняе нават вось гэтую функцыю прароцкую, дзе авінен ісці і абвяшчаць Евангелле. Вось гэта заданне для гэтага свету. А, напрыклад, марксіская ідэалогія кажа, што ў грамадскім жыцці і г.д. гэтай галіной павінны займацца толькі дзяржава і партыя. І вось тут атрымоўваецца незразуменне камуністычных уладаў і гэта па сённяшні дзень праяўляецца ў посткамуністычных краінах. Чаму? Таму што існуе наменклатура ўфармаваных людзей, якія менавіта ў гэтым напрамку ідуць і, скажам так, разважаюць…жывуць яшчэ ў такой ідэалогіі камуністычнай.

 

Але не толькі камуністычная ідэалогія, скажам так, была тым момантам, які негатыўна ўплываў на Касцёл. Варта таксама ў гэтым моманце ўзгадаць пра сёння. Партыі, якія існуюць у Еўропе ці ў нашых посткамуністычных краінах, якія маюць дэмакратычны характар, але ўсё ж такі схіляюцца да інтэрпрэтацыі вось такога камуністычнага аддзялення Касцёла ад дзяржавы. Існуюць сёння такія партыі. Хаця і маюць гэты, так званы, колер дэмакратыі, але ўсё ж такі ўплываюць на тое і імкнуцца да таго, каб Касцёл увогуле не меў ніякага ўплыву і не было гэтага супрацоўніцтва. Каб рэлігія стала сферай толькі маёй прыватнай. Увогуле – толькі маёй прыватнай, як грамадзяніна. Якая не мае ўплыву на нешта іншае, толькі выключна гэта з’яўляецца маім меркаваннем. Але ў сучасным свеце, калі мы гаворым пра такія дэмакратычныя ўстоі Ў Еўропе і не толькі там, а і па-за Еўропай, то супольнасці грамадства і дзяржавы сёння маюць такія сродкі самаабароны, якія калі выкарыстаць гэтыя сродкі абаорны, то могуць, скажам так, негатыўна адваяваць альбо адстаяць свае правы ў грамадстве ці ў дзяржаве. Што гэта за сродкі? Перад усім, калі мы можам так у двух словах сказаць, не ўглыбляючыся, гэта – правы чалавека. Добра і дасканала ведаем, што гэтая Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН), якая паўстала адразу пасля вайны і наша краіна Беларусь была ў пачаткау існавання гэтай арганізацыі. Таму што была найбольш пакрыўджанай краінай падчас Другой Сусветнай вайны. Вось гэта Арганізацыя таксама распавяла пункты, правы чалавека, якія ні ў якім выпадку, скажам так, перакрэслівацца. Яны павінны спаўняцца. А таксама Папа Ян XXIII ў сваёй Энцыкліцы “Pacem in terris” (“Мір на зямлі”) ў 63-м годзе вось такія пункты правоў чалавека акрэсліў. Гэтых пунктаў ёсць восем. Першы – права на жыццё, другі пункт – права на карыстанне маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі, трэці пункт – права на рэлігійны культ, чацвёрты – права на выбар жыццёвага шляху, пяты – права на працу і ўласнасць, шосты пункт – права на аб’яднанні, сёмы пункт – права на эміграцыю і іміграцыю. І восьмы пункт – права на ўдзел у грамадскім жыцці. Вось гэтыя пункты, якія сёння існуюць у дэмакратычных краінах, а таксама і заканадаўства Рэспублікі Беларусь падцверджвае тое, што гэтыя пункты павінны дзейнічаць і ў нашай краіне, як бы так забяспечыўшы гэтыя пункты і ў нашай краіне. І вось трэці пункт – права на рэлігійны культ. Гэта значыць, што мы сёння, незалежна ад таго, хто і як хацеў бы аддзяліць альбо дзесьці, можа, ізаляваць Касцёл, то няма такой магчымасці. Калі мы жывем, канешна, у дэмакратычным краі. І вось гэта, так званы, сродак самаабароны. Ён ёсць. І мы павінны пра гэта таксама ведаць. І тыя людзі, з якімі мы сустракаемся і сутыкаемся, таксама пра гэта павінны ведаць і ведаюць. Хаця, апошнім часам, заўважаецца така менша актыўнасць сярод хрысціян, калі мы кажам – нават наша краіна Беларусь – гэта хрысціянскі край. Большая колькасць людзей, і гэта людзі ахрышчаныя, ці то ў Касцёле Усходняга абраду, ці ў Касцёле Заходняга абраду, гэта значыць з’яўляюцца католікамі або праваслаўнымі, ці нават пратэстантамі, якія таксама прымаюць Езуса Хрыста і Хрост, спала такая актыўнасць. Бо, калі мы паглядзім на нашых бабуляў і дзядуляў, якія часамі змагаліся з атэізацыяй у тым значэнні, што дбалі пра тое, каб дзеці маглі навучыцца вось гэтай малітве. Каб была гэта малітва, каб сакрамэнты былі. То сёння нейкім чынам вось гэтая актыўнасць робіцца ўсё слабейшай. І праяўляецца нейкая такая абыякавасць. Абыякавасць у сферы, калі мы гаворым пра сродкі самаабароны, каб мы, як супольнасць хрысціянская, магла існаваць у нашай дзяржаве ці ў іншых дзяржавах Еўропы, і каб гэтае існаванне не было толькі бездумным на паперы, але, каб, сапраўды, мы маглі так, як кажа душпастырская Канстытуцыя “Gaudium et spes”, на розных падставах, незалежна ад таго, што мы незалежныя і аўтаномныя, але маглі праяўляць здаровае супрацоўніцтва. Для дабра нашых бліжніх. Для дабра людзей. Для дабра грамадства. Каб гэтае супрацоўніцтва было.


Паважаныя, на гэтым прапаную затрымацца і працяг будзе далей.      

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00