Катэхеза айца Аляксандра Шаўцова, настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку.

Калядны ці Піліпаў пост. Але лепш канешне казаць Пост перад Святам Раства Хрыстовага. 

Піліпаў пост гэта простанародная назва Каляднага посту.

Пост перад Святам Раства Хрыстовага гэта апошні шматдзённы пост у каляндарным годзе. Доўжыцца ён сорак дзён (з 15 лістапада па 24 снежня, уключна) і таму называецца ў Царкоўным статуце Чатырадзесятніцай, гэтак жа, як і Вялікі пост. Часам гэты пост называюць Піліпавым ці Піліпаўка, у знак таго, што ён пачынаецца на наступны дзень пасля дня святкавання памяці Святога Апостала Піліпа.

Калядны пост устаноўлены для таго, каб мы да дня Нараджэння Хрыстовага ачысцілі сябе пакаяньнем, малітваю і постам, каб з чыстым сэрцам, душой і целам маглі поўна глыбокай пашаны сустрэць зьяўленне ў свет Сына Божага

Як ўладковаеца час посту перад Раством Хрыстовым у Бізантыйска-славянскай традыцыі? Хто такія старазапаветныя святыя, пра што спяваюць у храмах, чаму куццю ці сочыва так называюць і як зразумець, што адбываецца ў царкве падчас набажэнства? Паспрабуем коратка паразважаць аб гэтым сёння ў гэты таямнічы, прыгожы і радасны час Каляднага посту.

ПАДРЫХТОЎКА

Падрыхтоўка да святкавання прыходу Хрыста ў свет пачынаецца ў хрысціянаў бізантыйска-славянскай традыцыі за 40 дзён да Раства, з Каляднага ці па народнаму Піліпаўкі, Піліпавага посту з 15 лістапада. Ён не такі строгі, як Вялікі пост, які папярэднічае Вялікадню, але таксама вельмі важны. Праз тыдзень пасля пачатку Каляднага посту гучыць першы напамін пра тое, што набліжаецца свята, да якога мы рыхтуемся.

Гэты напамін звязаны з іншай падзеяй літургічнага календара ў Бізантыйска-славянскай традыцыі, а менавіта са святам Увядзення ў сьвятыню Найсьвяцейшае Багародзіцы (21 лістапада). На Ютрані Увядзення ўпершыню пачынаюць гучаць словы з канона Раства, напісанага знакамітым бізантыйскім гімнографам пач. Кузьмой біск. Маюмскім. Гэтыя словы пачынаюцца радасным спевам: «Хрыстос родзіцца – слаўце Яго; Хрыстос зыходзіць з нябёсаў – сустракайце Яго; Хрыстос на зямлі – цешцеся! Сьпявай Госпаду, уся зямля, людзі, радасна вітайце Яго, бо Ён праславіўся».

І яшчэ: “Дзіўную і слаўную бачу тайну: пячора – неба, Дзева – пасад хэрувімскі, ясьлі – жыльлё, у якім памясьціўся Незьмяшчальны Хрыстос, якога мы ў песьнях славім”. Яны нагадваюць хрысціянам аб тым, чаму, уласна, прысвечаны Калядны пост.

У дзень памяці св. Апостала Андрэя (30 лістапада) на вячэрні (нешпарах у лацінскай традыцыі) у храмах спяваюць сьпеў, які нагадвае, што ўжо час падрыхтавацца да хуткай вялікай падзеі: “Ісая, радуйся, прымі Слова Божае і прароч Дзеве Марыі пра куст, што гарыць агнём Боства і не згарае. Красуйся, Бэтлееме, адчыні вароты, Эдэме; мудрацы, ідзеце бачыць Збаўленьне, што ляжыць у ясьлях, спавітае ў пялёны: зорка, што стала над пячораю, паказала Яго як Жыцьцядаўца Госпада, які збаўляе род наш”. 

На той жа самай вячэрні ў вершапеснях паяўляецца праведны Язэп, таямнічы, ціхі персанаж евангельскай гісторыі, пра якога нячаста ўзгадваюць евангелісты, які таксама неспадзявана здабывае свой голас. Аўтары песнапенняў ўступаюць з ім у дыялог, пытаючыся пра абставіны дзіўнага зачацця. На прыканцы Вершапесняў спеў пачынаецца такім правакацыйным воклічам: “Скажы нам Язэпе, як гэта ты прыводзіш у Бэтлеем Дзеву, што мае радзіць зачатага ад Сьвятога”? 

Але Язэп, якога гэта не бянтэжыць, дае адказ: 

"Я, – кажа, – даследаваў прарокаў і, атрымаўшы загад ад анёла, упэўніўся, што Марыя народзіць невыказна Бога, якому мудрацы з дарамі прыйдуць пакланіцца". Госпадзе, што стаўся чалавекам дзеля нас, слава Табе”.

Па меры набліжэння свята павялічваецца і часціня згадак падзей і людзей, тым ці іншым чынам звязаных з Раством.

Па-першае, усё часцей згадваюцца вешчуны, ўсходнія цары-мудрацы, якія даведаліся аб нараджэнні Вялікага Уладара з назіранняў за зоркамі і прынеслі нованароджанаму Хрысту дары. Царква як бы падахвочвае вернікаў адправіцца ў шлях разам з мудрацамі на пошукі будучага Цара. Сьпеў на вячэрні перад Святам між сьвятымі айца нашага Міколы Цудатворцы, арцыбіскупа Мірлікійскага гучыць так: “Пячора, падрыхтуйся прыняць Маці, якая мае ва ўлоньні сваім Хрыста. Ясьлі, прыміце Слова, якое зьнішчыла грахі ўсіх. Пастухі, чувайце і будзьце сьведкамі дзівоснага цуду. Мудрацы, прыйдзіце з Пэрсыі і прынясеце Ўладару дары золата, ладану і міра. Бо вось Госпад зьявіўся нам з дзявочага ўлоньня Маці, і Яна, трымаючы Яго ў абдымках сваіх і схіліўшыся над Ім, пакланілася Яму, кажучы: "Як гэта Ты быў зачаты ўва мне, як Ты рос ва ўлоньні маім, Божа і Збавіцелю мой?".

І на вершапеснях мы чуем: “Чыстая Дзева, адкуль Ты прыйшла; хто нарадзіў Цябе? хто маці твая? Як гэта Ты на руках тваіх носіш Тварца? як засталася Дзеваю пасьля родаў? Бачым вялікія і слаўныя тайны, што ў Табе, Усесьвятая, споўніліся, і рыхтуем Табе дастойную пячору на зямлі, просячы даць нам з неба праводную зорку, якая прывяла з усходу мудрацоў, каб убачыць Збаўленьне людзей, што ляжыць у ясьлях, спавітае ў пялёнкі”.

Па-другое, Царква спецыяльна прысвячае дзьве нядзелі, што папярэднічаюць Святу Нараджэння Хрыстовага, ўспаміну пра старазапаветных святых, праведнае жыццё якіх зрабіла іх годнымі лічыцца ў пэўным сэнсе продкамі Хрыста па чалавецтву. Так, за два тыдні да свята ўспамінаюцца святыя праайцы - у іх лік уваходзяць як мужчыны, так і жанчыны - напрыклад, праайцы Адам і Ева, прарокі (Ісая, Ерамія і іншыя), цары, вайскаводы і кіраўнікі (Давід, Гедэон, Ісус Навін , Дэвора), праведнікі (Абрагам, Майсей, Марыям, Рахіль). Царква заклікае ўшанаваць іх памяць і ўспомніць пра іх сувязь з Дзевай, Якая з'явілася як бы плёнам праведнага жыцця шматлікіх пакаленняў чалавецтва увогуле і народам Выбраным у прыватнасці.

Царква апявае іх на вячэрні такім чынам: “Прыйдзіце, ўсе сьвяталюбцы, усхвалім у песьнях сабор праайцоў: Адама праайца, Эноха, Ноя, Мельхісадэка, Аўрама, Ісаака і Якуба; пасьля ж Закону Майсея і Аарона, Ісуса, Самуіла і Давіда; з імі ж разам Ісаю, Ярэму, Езакіеля і Данілу і дванаццаць прарокаў; таксама Ільлю, Елісея і ўсіх з імі, Захара і Хрысьціцеля, якія прапаведавалі прыйсьце Хрыста, Жыцьця і ўваскрасеньня роду нашага”.

На Ютрані: “Прыйдзіце верныя, ушануем у песьнях памяць праайцоў, што жылі да Закону: Адама і тых, што былі з ім; уславім дастойна племя Юды; і трох юнакоў – вобраз Тройцы, – што ў Бабілёне пагасілі сілу полымя, а з імі Данілу. Прыслухаемся да прароцкіх сказаньняў і з Ісаяю ўсклікнем: "Вось Дзева зачне і народзіць Сына Эмануэля, што значыць ‘З намі Бог!’".

А ў апошнюю нядзелю перад Раством успамінаюцца святыя “айцы” - людзі, якія належалі да роду, з якога паходзіў Хрыстос. Іх імёны гучаць не толькі ў спевах, але таксама пералічваюцца па парадку ва ўрыўку з Евангелля ад Мацвея, якое чытаецца ў гэты дзень: “радавод Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісака, Ісаак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў яго... “ (Мц. 1: 1).

Песня на вячэрні перад нядзеляй Айцоў гучыць так: “Памяць сьвятых праайцоў зьявілася ўсяму сьвету, поўная праўдзівага сьвятла, зьзяючы промнямі ласкі; бо Хрыстос – Сонца яснае – зазьзяў здалёку і вядзе з сабою грамаду сьветлых зорак. Богачалавечае нараджэньне аб'яўляецца ў Бэтлееме, і мы радасна пляскаем у далоні і аддаем Яму перадсьвяточную хвалу”.

Але, вядома, на першым месцы ў спевах каляднага перыяду знаходзяцца будучая Маці і праведны Язэп, які яе суправаджае. Гімнаграфія, пераймаючы стваральніка псалмоў цара Давіда, ўключае ў апісанне іх падарожжа ў Бэтлеем ўсю прыроду: “горы і пагоркі, палі і нетры, ўсклікайце, напаўняючыся Боскай весялосьцю”, “пячора, рыхтуйся” Дзева Марыя параўноўваецца са светлым воблакам, з якога павінен выліцца жыватворны дождж, з надыходзячай вясной, якая прагоніць “зіму бязбожнасці”:

На пахвальных псалмах Ютрані мы чуем: “Сьветлая і адухоўленая хмара, цяжарная Дажджом нябесным, сёньня прыходзіць зямлю напаіць. Духоўная ластаўка, Прадвесьніца Вясны ласкі невыказна родзіць і перамагае зіму бязбожжа. Яна – чысты і беззаганны хорам, што прыносіць у пячору ўцелаўлёнага Ўладара”;

З авечкай, якая народзіць ахвярнага Ягняці.

На каноне Ютрані Царква спявае такі спеў: “Авечка чыстая нарадзіла ў апошні час у дзівосны спосаб Ягнё – Слова спрадвечнае, унука Адамавага і Давідавага. У чаканьні Ейнага невыказнага сынараджэньня мноства айцоў радасна сьвяткуе”.

Такім чынам, гэтыя творы царкоўных паэтаў, убудаваныя ў штодзённыя і святочныя службы, дапамагаюць вернікам наладзіцца пэўным чынам на радаснае чаканне свята. А за пяць дзён да Раства пачынаецца асаблівы перыяд, так званае «перадсвяцце», асаблівая падрыхтоўка да свята, калі амаль усе спевы выказваюць радаснае чаканне прыходу Месіі. Вернікі, якія сімвалічна прайшлі на працягу паста шлях да Бэтлеему разам з мудрацамі, Марыяй і Язэпам.

У Царкоўным спеве мы чуем:

“Пачнем, верныя, сьвяткаваць нараджэньне Хрыста, уздымемся розумам, перанясемся ў думках да Бэтлеему і ўбачым духоўнымі вачыма Дзеву, што ідзе радзіць у пячоры Госпада ўсіх і Бога нашага. Язэп, убачыўшы Яго, спавітага як дзіцятка ў пялёны, палічыў за чалавека; угледзеўшы аднак веліч цудаў, зразумеў, што гэта сапраўды Бог, які дае душам нашым веліч зьмілаваньня”.

Далучыцца да будучай урачыстасці запрашаюцца не толькі людзі, але і ўсё стварэнне, уключаючы і анёльскія сілы. Адна з найпрыгажэйшых стыхір прадсвята малюе вобраз анёлаў, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы самага нараджэння.

На Каноне Ютрані Царква спявае такім чынам:

“Хоры анёлаў, рыхтуйцеся, каб уславіць у песьнях невыказны Божы зыход. Мудрацы, ідзеце хутка, пастухі, сьпяшайцеся: бо вось прыходзіць Хрыстос, чаканьне і збаўленьне народаў”.

“Хоры анёлаў, рыхтуйцеся, каб уславіць у песьнях невыказны Божы зыход. Мудрацы, ідзеце хутка, пастухі, сьпяшайцеся: бо вось прыходзіць Хрыстос, чаканьне і збаўленьне народаў”.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00