
24-26 чэрвеня ў Навагрудку адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.
У гэты неспакойны для ўсяго свету час Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту за грахі свае, нашага народа і ўсяго свету.
Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву яе вялікі непакой з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што калі яны не навернуцца, іх чакае вялікая кара.
Свет заблукаў, адыходзячы ад Бога і маральных законаў. Марыя просіць чалавецтва аб навяртанні і пакуце, каб пазбегнуць караў, якія Бог падрыхтаваў для грэшнага чалавецтва.
У візіі з трэцяй фацімскай таямніцы з’явіўся анёл, які трымаў у сваіх руках вогненны меч. Ён паказваў правай рукой на зямлю і тройчы прамовіў моцным голасам: пакута, пакута, пакута!
У сваім другім з’яўленні анёл не толькі заклікаў дзяцей да малітвы, але хацеў каб “дзеці пастаянна ахвяравалі Найвышэйшаму малітвы і вырачэнні”. Люцыя, адна з візіянерак, тады запытала: “Як мы павінны рабіць вырачэнні?” Анёл адказаў: “З усяго, наколькі можаце, чыніце ахвяры як кампенсацыю за грахі, якімі Бог абражаецца і для таго, каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў”.
Парафія св. Міхала ў Навагрудку дае добрую магчымасць, каб перажыць супольныя рэкалекцыі пакуты і пакаяння не толькі за сябе, але і за грахі тых людзей, якія не давяраюць і не каюцца.
У праграме рэкалекцый будуць 2 начныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пакутная пілігрымка да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюбе, пакутны крыжовы шлях і іншыя супольныя пакутныя набажэнствы.
Рэкалекцыі пройдуць па адрасу: касцёл Святога Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча 1, г. Навагрудак.
Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі: +375447719983 - Марына.
Ніжэй прапануем праграму рэкалекцый, у якой магчымыя невялікія змены:
Пятніца 24 чэрвеня
14:00 – заезд і рассяленне
14:30 – уступная канферэнцыя і разважанне
15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
15:20 - Св. Ружанец з разважаннямі
16:00 – Святая споведзь
18:00 – Ахвяра св. Імшы
19:30 – вячэра
20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі і малітвы прыніжэння
21:00 – пакутны крыжовы шлях
23:30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы-адарацыі Найсвяцейшага
Сакрамэнта.
Субота 25 чэрвеня
08:00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі
08:30 – сняданак
09:30 – канферэнцыя пра ружанец і яго моц
11:00 – чытанне і разважанне над словам Божым ў касцёле
12:00 – анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
12:30 – абед
13:15 – пакутная пілігрымка ва Уселюб
18:00 – Складковая Ахвяра Святой Імшы ў інтэнцыях вырашэння праблем у сям’ях і
грамадстве
19:30 – вячэра
20:30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага
Сакраманта
22:00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта
Нядзеля 26 чэрвеня
07:30 – заканчэнне адрацыі
08:00 – сняданак
08:45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу
10:00 – Святая Імша падзякі і заканчэнне.
Прапануецца падчас рэкалекцый:
-пост на вадзе або на хлебе і вадзе;
-злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру на духоўныя мэты;
-добра падрыхтавацца да святой споведзі.
Неабходна з сабой узяць Біблію, ружанец і зручны абутак на пакутную пілігрымку.