
Паразмаўлялі ў ранішнім эфіры са спадарыняй Марыяй з вёскі Канстанцінава, Мядзельскага раёну. У свае 90 год яна з'яўляецца старастай вёскі і мясцовым касцёльным актывістам, мае ўспаміны і з даваенных часоў, і пра раскулачванне, і пра зніклы касцёл у вёсцы Весялуха.
Першы крыж на месцы разбуранага касцёла, дарэчы, быў пабудаваны дзякуючы сну, які ўбачыла наша цудоўная суразмоўца. Успаміны і размовы са старэйшымі - найкаштоўнейшыя скарбы Радыё Марыя



