Аўдыятэка
Парафіі Беларусі
Пра парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне распавядае парафіянка спадарыня Ірына Дземідовіч.
Пра гісторыю і сучаснае жыццё парафіі, незвычайныя фрэскі і апостальства паразмаўлялі з кс. Антонам Лагунёнкам, пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску.
У межах нашай рубрыкі "Парафіі Беларусі" паразмаўлялі сёння пра цікавы віцебскі касцёл святога Духа з арганісткай парафіі Таццянай Дарафеевай.
Завіталі ў парафію св. Міхаіла Арханёла ў Міхалішках. Пра гісторыю святыні XVII ст. і цяперашняе жыццё парафіі распавядае арганістка касцёла Раіса Мароз.
Як будаваўся касцёл і гартавалася парафія ў мінскім мікрараёне Чыжоўка расказваюць парафіяне сп. Галіна Каляда і сп. Станіслаў Гадлеўскі.
Пра парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Шарашове (Пружаншчына), гісторыю і славутасці гэтага мястэчка паразмаўлялі са сп. Тэрэзай Панамар.
Пра жыццё парафіі ў Пружанах паразмаўлялі з пробашчам касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі кс. Паўлам Ярашэвічам.
Гісторыя парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне (Шчучынскі раён) і сведчанне ад парафіянкі спадарыні Алены Кіндрат - у нашым ранішнім эфіры.
Пра парафію св. апостала Андрэя ў Слоніме паразмаўлялі з арганісткай і кіраўніком парафіяльнага хора Карынай Багдановіч і апякункай Грамады зуховай і дружыны харцэрскай Аленай Стралкоўскай.