Традыцыю міжнародных падарожжаў Рымскіх пантыфікаў у сучаснай гісторыі аднавіў Папа Павел VI у 1964 годзе, выехаўшы з візітам ў Святую зямлю. А рэкарцменам апостальскіх падарожжаў можна лічыць Св. Яна Паўла II, які аж 104 разы адпраўляўся ў адмысловыя вандроўкі.
Навошта Папы падарожнічаюць па свеце? Які Папа першым наведаў Казахстан? З якой нагоды ладзіўся сёлетні візіт папы Бенедыкта XVI у гэтую краіну? Пра тое, куды наступным разам адправіцца Папа Рымскі, а таксама пра асабістыя ўражанні ад візіту Папы Бенедыта ў Казахстан распавядае сястра Дар’я Галубкова OV.