
Юлій II увайшоў у гісторыю не толькі як адзін з найбольш ваяўнічых пап, але і як вядомы мецэнат.
Менавіта пад час яго пантыфікату была распачата будова новага касцёла Св. Пятра, адкрытыя для прагляду фрэскі Сіксцінскай капэлы. Чым яшчэ адметны перыяд яго кіравання расказвае с. Дар’я Галубкова OV.