
Пьетра Тамачэллі меў цвёрды характар і мяккія манеры. Будучы Папа Баніфацый IX не быў моцна дасведчаны ў тэалогі, але гэта не зашкодзіла яму стаць самым маладым папам на той час,
бо на момант абрання ён меў толькі 33 гады. Прыняўшы прэстол амаль з пустой казной, пазней Баніфацый IX стаў тым папам, які здолеў умацаваць папскую ўладу ў Рыме, адбудаваць палацы, пабудаваць масты, падтрымаць флот і вярнуць былую моц папскай дзяржаве.