Усяго тры гады, але далёка не ў самы просты час, папа Сяргей II знаходзіўся на пасадзе св. Пятра. Выхадзец з высакароднай сям'і карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод шляхты,
таму і быў абраны, але народ быў не згодны з такім выбарам. Як вырашыўся гэты канфлікт? Чаму Рыму пагражалі ўзброеныя беспарадкі і як папа Сяргей II перадухіліў іх "абдымкамі з імператарам"? Пра лёс і служэнне пантыфіка расказвае с. Дар'я Галубкова OV.








