Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў




Фота www.vaticannews.va

Сённяшні экстраны выпуск перадачы прысвечаны памяці вялікага Пантыфіка, пакорнага працаўніка вінаградніка Пана, як ён сам сябе назваў пасля абрання на Пасад Святога Пятра,- Папы Бенедыкта XVI. Аб яго ролі ў жыцці касцёла і ўплыве на жыцці асобных людзей распавядае с.Дар’я Галубкова OV.



Перыяд пантыфікату гэтага Папы падобны на сцэнарый баявіка ці захапляльнага экшн-фільму - столькі канфліктаў, войнаў і незвычайных падзей адбылося ў гэты час. Пра тое як гэта было расказвае с. Дар’я Галубкова OV.



Грыгорый XIII - той Папа, які ўвёў ва ўсіх каталіцкіх краінах грыгарыянскі каляндар, што быў распрацаваны святаром-езуітам і астраномам Хрыстафорам Клавіюсам і, як мінімум, гэтым знакаміты па ўсім свеце. Слухайце аповед пра яго с. Дар’і Галубковай OV.



Час, у які давялося жыць і кіраваць Царквой Папу Кліменту можна назваць Эпохай трох "Р": рэнесансу, рэфармацыі, рэформы касцёла. У гісторыю ён ўвайшоў як няўдалы пантыфік, пасіўнасць якога прывяла да трагічнага спусташэння Рыма і развіцця пратэстантызму.



Юлій II увайшоў у гісторыю не толькі як адзін з найбольш ваяўнічых пап, але і як вядомы мецэнат.



Усяго 27 дзён Пій III кіраваў Святым прастолам. Хадзілі чуткі, што яго атруцілі, а праўда гэта ці не, вы даведаецеся з чарговай перадачы сястры Дар’і Галубковай OV.




Традыцыю міжнародных падарожжаў Рымскіх пантыфікаў у сучаснай гісторыі аднавіў Папа Павел VI у 1964 годзе, выехаўшы з візітам ў Святую зямлю. А рэкарцменам апостальскіх падарожжаў можна лічыць Св. Яна Паўла II, які аж 104 разы адпраўляўся ў адмысловыя вандроўкі. 



Слухайце аповед с. Дар'і Галубковай OV пра Папу, які правёў на троне св. Пятра самы працяглы час у XVI стагоддзі (15 гадоў). У перыяд яго пантыфікату  Мікельанджала скончыў сваю знакамітую фрэску "Страшны суд",  якая ўпрыгожвае Сіксцінскую капэлу, а Мікалай Капернік прысвяціў Паўлу III адну з сваіх вядомых прац.



Па адной з легенд менавіта папа Калікст III наклаў анафему на камету Галея, якая з'явілася ў 1456 годзе, мяркуючы, што гэта благое прадвесце для хрысціян, што абаранялі Белград да асманаў. А праўда гэта альбо мана слухайце ў праграме с. Дар'і Галубковай OV.



Папа Грыгорый VII паходзіў з нізоў тагачаснага грамадства. Сваім бацькам ён часта называў апостала Пятра, а маці - святую Царкву.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00