Аўдыятэка
Парады псіхолага
Колькі стадый суму бывае? Што добрага ў пачуцці суму? Чым гора адрозніваецца ад нуды? Як правільна спачуваць чалавеку, калі ён гаруе? Што не так з выказваннем: "Не плач! Яно таго не варта!" На пытанні аб пачуцці суму адказвае псіхолаг Таццяна Палхоўская.
Што вы ведаеце пра сорам? Псіхолаг Таццяна Палхоўская кажа, што сорам - гэта эмоцыя, якая, як і іншыя, нясе ў сабе пэўную патрэбу. Зазвычай мы адчуваем сорам тады, калі хочам прыняцця ад іншых людзей, хочам, каб ім было прыемна з намі кантактаваць.
“Эмоцыі – гэта дар чалавеку ад Бога. Яны дапамагаюць нам жыць”. Ці бываюць кепскія эмоцыі? Колькі эмоцый існуе і на якія групы яны падзяляюцца? Пра фізіялагічныя асновы эмоцый, пра іх асаблівасці і ролю ў жыцці чалавека, пра тое, як правільна іх перажываць, каб не захварэць, распавядае Таццяна Палхоўская.
Што перашкаджае ўбачыць шляхі вырашэння праблем? Як правільна складаць план? Дзе ўзяць матывацыю і знайсці натхненне? Як перамагчы пракрасцінацыю? На шлях шчаслівага жыцця дапамагае выйсці псіхолаг Тацяна Палхоўская.
Што рабіць, калі праблема здаецца неадольнай? Як “ператварыць” праблему ў задачу, каб убачыць новыя шляхі яе вырашэння? Сакрэты пазітыўнага мыслення раскрывае псіхолаг Таццяна Палхоўская.
Часам стомленасць бывае такой, што не дапамагае звычайны адпачынак. Шукаем выйсце разам з псіхолагам Таццянай Палхоўскай.
Што такое дэпрэсіўныя станы і як сабе дапамагчы з іх выйсці, а таксама парады аб іх прафілактыцы - ад псіхолага Таццяны Палхоўскай.
Як размаўляць з людзьмі, якія сёння маюць іншае меркаванне - парады ад псіхолага Таццяны Палхоўскай.
Пачуццё віны: ад суперажывання да агрэсіі - размова з псіхолагам Таццянай Палхоўскай.
Пра тое, як падрыхтаваць сябе і сваіх блізкіх да пераезду, а таксама як абараніць ад агрэсіі атачэння, паразмаўлялі з псіхолагам Таццянай Палхоўскай.