• Сб, 06:05 Слова Божае на сёння
  • Сб, 06:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • Сб, 07:00 Святая Імша
  • Сб, 08:00 Ютрань
  • Сб, 08:30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 09:00 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Сб, 09:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 10:00 Ранішняя малітва
  • Сб, 10:20 Прачнулася Беларусь
  • Сб, 11:10 Крэдо - іду дарогай веры
  • Сб, 12:00 Хрысціянскі код
  • Сб, 12:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 13:00 Святы Ружанец
  • Сб, 14:00 Чытанне з Літургіі гадзінаў
  • Сб, 14:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • Сб, 15:00 Вяночак у гонар сямі радасцяў Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 16:30 Размовы пра мову
  • Сб, 17:00 Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
  • Сб, 17:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 18:30 Святая Імша і Ружанцовае набажэнства
  • Сб, 19:30 Ружанец. Таямніцы радасныя
  • Сб, 20:00 Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай
  • Сб, 21:00 Калыханка
  • Сб, 21:15 Марыя – скарб, які трэба адкрыць
  • Сб, 22:00 Вячэрняя малітва
  • Сб, 23:00 Плод Духа Святога
  • Сб, 23:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных


Дарагія нашыя жанчыны! Віншуем ВАС! Жонак, дачок, бабуль, матуль, сясцёр, цётак, сябровак і супрацоўніц – усіх, усіх! Маці Божая няхай мае ВАС у сваёй апецы. Няхай выпрошвае патрэбныя дары і ласкі ў свайго Сына Езуса Хрыста. Няхай гэты старажытны гімн, які ўслаўляў жанчыну ў Старым Запавеце загучыць і сёння, праслаўляючы кожную з ВАС!

Хто знойдзе дабрадзейную жонку? Цана яе вышэй за жэмчуг. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку. Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго. Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі. Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб. Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім. Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік. Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае. Яна адчувае, што занятак яе добры, і — сьветач яе ня тухне і ўначы. Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно. Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму. Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу. Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура — вопратка яе. Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі. Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім. Моц і прыгажосьць яе — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню. Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе. Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.
Устаюць дзеці — і дагаджаюць ёй, — муж, і хваліць яе: «шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх». Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы. Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе! (Выслоўі 31:10-31)

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00