
У новым нумары часопіса "Наша вера" (№ 3, 2025) чытачы знойдуць цікавыя матэрыялы, прысвечаныя важным падзеям з жыцця Касцёла, у тым ліку пачатку Пантыфікату Папы Льва XIV, пераклады духоўнай літаратуры, паэзію і прозу сучасных беларускіх аўтараў,
артыкулы пра беларускае сакральнае мастацтва, рэлігійнае жыццё мінуўшчыны і сучаснасці. У рубрыцы "Спадчына" друкуецца публікацыя, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Габрыэлі Пузыні. Матэрыялы падрыхтавала літаратуразнаўца Ірына Багдановіч, якую мы з радасцю прапануем паслухаць у нашым радыйным выпуску.