Прапануем агляд новага нумара часопіса "Наша вера", у якім звяртаем увагу на грунтоўны даклад "Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў кантэксце 35-годдзя аднаўлення яго структураў" біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB,

на цікавае інтэрв'ю "Быць спецыялістам ад спаткання чалавека з Богам" з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, на важнае выданне першага афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу "Пяцікніжжа Майсея". У нашым выпуску пачуеце голас літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч, якая раскажа пра забыты і загадкавы твор Адама Міцкевіча, а таксама вершы Васіля Зуёнка ў аўтарскім выкананні. Упэўнены, што пасля нашай радыйнай прэзентацыі Вы таксама не прапусціце гэты яркі па змесце і аўтарскім складзе нумар.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00