Летні нумар часопіса "Ave Maria" прыходзіць да чытачоў з натхняльнымі і праўдзівымі сведчаннямі, цікавымі гутаркамі, рэпартажамі і разважаннямі. Нумар прысвечаны тэме мучаніцтва.
Акурат у жніўні мы адзначаем літургічны ўспамін 11-ці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў 1941 годзе прынеслі сваё жыццё ў ахвяру за жыхароў горада. Часопіс традыцыйна ўпрыгожваюць вершы Дануты Бічэль. У нашай праграме слухачы маюць унікальную магчымасць пачуць голас знанай паэткі.