На старонках кастрычніцкага нумара часопіса "Ave Maria" змешчана распараджэнне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага пра Агульнабеларускую навэнну – малітоўную падрыхтоўку да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста

і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Пададзены парадак навэнны, план наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях, а таксама Фацімскі Ружанец і Малітва да Крыві Хрыстовай. Змешчаны тэксты святой сястры Фаўстыны Кавальскай, дзе яна піша пра Ружанцовую малітву, матэрыялы да 100-годдзя кананізацыі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны і доктара Касцёла, артыкул пра Барталамея Лонгу, кананізацыя якога адбудзецца 19 кастрычніка. Акрамя гэтага, яшчэ шмат цікавых матэрыялаў, пра якія слухайце ў нашым радыйным выпуску!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00