Дарагая моладзь, запрашаем вас прыняць удзел у ютуб-фестывалі Радыё Марыя "Музычны ліпень 2022". Лета — час пілігрымак, фэстаў, сустрэч, час супольных спеваў на хвалу Пану і Маці Божай. Давайце захаваем гэтыя прыгожыя спевы не толькі ў нашай памяці, але і на нашым канале, і падзелімся імі з другімі людзьмі.

Што трэба зрабіць?

1. Выбраць спеў і даслаць яго назву на вайбер +375333822671 да 15.07. Паведамленне аформіць так: "Музычны ліпень 2022 /парафія/назва спеву"

2. Заспяваць пілігрымковы спеў, зняць яго ў добрай якасці, праявіўшы ўсе свае таленты, крэатыўнасць і фантазію.

3. Даслаць спасылку на гугл-дыск, дзе захаваны спеў, на вайбер +375333822671 да 24.07. Можна абагаціць відэа фотаздымкамі з вашых пілігрымак 2022, парафіяльных выездаў, адарацый, фэстаў.

4. Вашыя спевы будуць размешчаны на ютуб-канале, у адзін для ўсіх дзень будзе адкрыта галасаванне і па колькасці лайкаў абраны пераможца. Спявайце разам і далучайцеся да нашага фестываля!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00