Паглядзіце на лямпачку: падаецца, гэта простае шкло і некалькі правадкоў. Але варта толькі націснуць на выключальнік і яна адразу заззяе, аддаючы свет усім, хто яго патрабуе. Так і чалавек, які прымае Божае слова, не толькі сам становіцца шчаслівым, але і дзеліццца гэтым Божым светам з іншымі, як ліхтарык, што свеціць у цемры.


Ідэя новай праграмы нарадзілася у Аліны Угорыч, якая была першым рэдактарам Радыё Марыя, дзякуючы словам Св. Хасэ Марыя Эскрыва:
“У грамадстве, якое аддзялілася ад веры і хрысціянскай маралі, неабходна па-новаму распаўсюджваць вечную праўду Евангелля: у самым сэрцы такога грамадства дзеці Божыя, паводле сваіх цнотаў, павінны ззяць як ліхтарыкі ў цемры.”
Новая праграма “Ліхтарыкі у цемры”-  гэта сведчанні людзей пра тое, што дапамагае ім не губляць надзею, не паддавацца адчаю і спакусе. Што натхняе іх жыць не толькі дзеля сябе, спакойным, камфортным жыццем, але  працягваць ісці шляхам Хрыста. Як захаваць свет ў сабе і навучыцца дзяліцца ім з іншымі расказвае новая праграма Радыё Марыя “Ліхтарыкі ў цемры”.

Перадача будзе выходзіць 1 раз на месяц, па пятніцах у 21.10. Чакаем на вашыя водгукі, а таксама запрашаем далучыцца да аповеду пра светлыя справы ў цёмныя часы.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00