Сцежка Божага провіду, часам, куды толькі не завядзе. Раніцай, 19 чэрвеня, сіняя машынка Радыё Марыя прыпаркавалася ў Клюшчанах, што на Астравеччыне, каб раздзяліць з мясцовымі вернікамі радасць асвячэння алтара ў адноўленай капліцы. Не аднойчы наша каманда бывала ў невялікіх каплічках, але гэтая - асаблівая, бо яна паўстала побач з тым месцам, дзе калісьці ўзвышалася старажытная святыня, - драўляны касцёл Святога Яўхіма 1726 года пабудовы.

У 2017 годзе ён раптоўна згарэў на вачах у вернікаў, літаральна за лічаныя хвіліны. Колькі слёз і адчаю тады пачула гэта невялікая вёска...І колькі веры, надзеі і моцы маюць мясцовыя людзі, якія амаль адразу, талакой, ўзяліся за справу аднаўлення парафіі.
Пра гэты незвычаны край, пра невымоўную любоў да радзімы, да Бога і сваёй зямлі, пра надзею і дзейснае чаканне размаўляем з ксяндзом гэтай парафіі Анатолем Захарэўскім.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00