
Новы летні нумар часопіса "Ave Maria" атрымаўся па-святочнаму ўрачыстым, светлым і проста натхняльным. З першых яго старонак нам усміхаецца новаабраны Папа Рымскі – Леў XIV, які 8 мая стаў Пантыфікам і прыняў на сябе кіраванне Каталіцкім Касцёлам.
У часопісе распавядаецца пра яго жыццёвы шлях, пра першы зварот да Касцёла і ўсяго свету, пра сімволіку папскага герба, а таксама пра першую агульную аўдыенцыю Папы Льва XIV, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Цыкл гэтых матэрыялаў прыгожа ўвенчвае ўзнёслы верш "Habemus Papam!". Прапануем паслухаць яго ў аўтарскім выкананні паэткі Ірыны Багдановіч. Падрабязна затрымаемся на артыкуле Валянціна Глекава пра ўдзел беларускага мастака Сяргея Шэмета ў адкрыцці выставы ў катэдральным саборы Найсвяцейшай Панны Марыі ў Таледа. Слухайце цікавую размову з мастаком пра гэтую значную падзею.