
Кніжная навінка "Святар з фотаапаратам" дэманструе ўнікальную творчую спадчыну ў галіне беларускай фатаграфіі першай паловы ХХ ст. незвычайнага фатографа – праваслаўнага святара Паўла Валынцэвіча.
Яго імя было адкрыта дзякуючы руплівай працы калекцыянераў, фатографаў, гісторыкаў, архівістаў і сваякоў айца Паўла Валынцэвіча, якія знайшлі фотаархіў,расчыталі рукапісы і запісалі ўспаміны. Калекцыя негатываў і фатаграфій склала больш за 300 выяў, на якіх захавана жыццё Беларусі больш за паўстагоддзя. Што адлюстроўвае гэтая фотакалекцыя? Адкуль у айца Паўла Валынцэвіча з’явілася зацікаўленасць фатаграфіяй? Якія мясціны трапілі ў фотааб’ектыў фатографа? У якіх архівах былі знойдзены дакументы Паўла Валынцэвіча? Пра новае адметнае выданне нам расказаў адзін з яго аўтараў – Ігар Сурмачэўскі.