Першае выданне мемуараў "Баруны" пісьменніка Ігната Ходзькі выйшла ў 1825 г., гэта значыць дакладна 200 гадоў таму. Сёлета выдадзены пераклад мемуараў, які с польскай на беларускую мову для нас зрабіў вядомы пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш.

Акрамя перакладу ў кнізе змешчаны навуковыя артыкулы Святланы Марозавай "Барунская базыльянская школа i яе выхаванцы" і Сяргея Марозава "Духоўна-культурная спадчына Барунаў і яе рэпрэзентацыя ў гістарычнай памяці сучаснай Беларусі". Прапануем паслухаць размову з перакладчыкам Леанідам Лаўрэшам, а таксама з доктарам гістарычных навук, прафесарам Святланай Марозавай пра мемуары Ігната Ходзькі, а таксама пра Барунскую базыльянскую школу і яе выхаванцаў.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00