Мы разам адсвяткавалі юбілей Транзітусу Св. Францішка Асізскага. Як гэта было? Як да смерці ставіўся сам святы? Ці магчыма ў сучасным свеце жыць Евангеллем?
А што будзе далей? Ужо сёння францішкане ўсіх трох галін Ордэну пачынаюць агульную ініцыятыву "Францішканскія катэхэзы для Мінска", якая будзе адбывацца ў катэдры шточацвер а 19:30 з 08.10 па 05.11. Для веруючых гэта магчымасць глыбей пазнаёміцца з францішканскай духоўнасцю, а для тых, хто ў пошуку адказаў - пачуць керыгму.
Пра гэта і не толькі гаворым з бр. Паўлам Кузьмічом OFM Cap.








