Выстава прысвечана самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва – Бібліі .

З 20 верасня па 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць дэманстравацца каля 200 унікальных рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнай культуры, што адлюстроўваюць гісторыю стварэння, распаўсюджвання і захавання Бібліі.
Упершыню ў Беларусі будуць дэманстравацца арыгіналы і якасныя выставачныя копіі скруткаў Мёртвага мора, біблейскіх рукапісных тэкстаў на папірусе і пергаменце, каштоўных манускрыптаў, старадрукаваных выданняў (кнігі І. Гутэнберга, М. Лютэра, Ф. Скарыны), ілюстраваных асобнікаў Бібліі (сярод якіх кнігі з гравюрамі А. Дзюрара, Г. Дарэ, С. Далі) розных канфесій на розных мовах свету – і ўсё гэта помнікі сусветнага значэння, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Адзін з тэматычных раздзелаў выставы будзе прысвечаны гісторыі Бібліі на беларускіх землях. Дасягненні айчыннай кніжна-пісьмовай культуры будуць паказаны як неад’емная частка агульнасусветнай культуры і духоўнай спадчыны. Кніжны фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дазволіць прадэманстраваць рукапісныя экземпляры Торы, Евангелля, Дзеяў Апостаў XVІ–XXІ стст., выданні беларускага першадрукара Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў, шэдэўры выдавецкага мастацтва знакамітых друкароў, пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы, а таксама прыклады мастацкага афармлення Святога Пісання лепшымі майстрамі XVІ–XXІ стст.

Выстава будзе праходзіць у Музеі кнігі. Гадзіны працы:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак- выходны.

Сачыце за навінамі тут  і  тут.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00