
Шукаем валанцёраў-вядучых на ружанцовую малітву ў студыі «Радыё Марыя»!
У месяцы кастрычніку на «Радыё Марыя» з'явілася больш малітвы ў прамым эфіры. Цяпер ранішні Ружанец - анлайн. Збіраемся ў аўторак, чацвер і пятніцу ў 8.15.
А пачынаючы з лістапада, плануецца прамая трансляцыя «жывога» Ружанца і ўвечары. Час правядзення малітвы ўдакладняецца.
Калі вы маеце вольны час і гатовыя паспрабаваць сябе ў якасці адказнага за эфір, напішыце альбо патэлефануйце да нас. Наяўнасць папярэдняга вопыту ў гэтай галіне не абавязковы.
25 кастрычніка адбудзецца трэнінг, дзе вы навучыцеся ўсяму неабходнаму.
Чакаем вас!