«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» пройдзе 1 снежня ў мінскім араторыі парафіі св. Яна Хрысціцеля на Серабранцы (вул. Пляханава 28/1).

Каманда «Радыё Марыя» сумесна з аніматарамі салезіянскага араторыя запрашаюць усіх жадаючых разам правесці «Андрэйкі».
«ХІб'а» - хрысціянская камандная гульня, дзе можна не толькі добра правесці вольны час, але і паглыбіць свае веды, даведацца больш пра Бога і Касцёл. Паглядзець, як прайшла першая гульня можна тут.

Гульня складаецца з 7 (6 звычайных + бліц) тураў, кожны тур - па 6 пытанняў; за кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны - 0 балаў; пытанні датычаць Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Умовы ўдзелу:
каманда (ад 2 да 6 чалавек, узрост удзельнікаў 14+); ваш запал; кошт удзелу 5 р. ад асобы.

Сачыць за падзеяй можна ў суполцы ўКантакце
https://vk.com/christian_intellectual_game

Спасылка на рэгістрацыю
https://goo.gl/forms/9By5KnnvD3CnnTau1

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00