
Праляцеў яшчэ адзін тыдзень ружанцовай малітвы разам з «Радыё Марыя». Дзякуй усім сталым удзельнікам і тым, хто далучаецца!
Цешымся, што да нашага ружанца дадаецца больш мужчынаў. Сярод навічкоў - спадар Баляслаў з Асацыяцыі Святой Сям’і і спадар Міхаіл, які прыехаў аж з Магілёва.
На гэтым тыдні прыходзілі да нас у госці і дзеці беларускіх грэка-католікаў. Памаліцца на ружанцы разам з імі на нашым радыё можна будзе ў суботу а першай гадзіне.
Працягваем трансліраваць моладзевыя разважанні над ружанцовымі таямніцамі.
Паслухаць думкі маладых людзей з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў г. Мінску, а таксама з парафіі Святога Міхала Арханёла ў в. Варапаева можна тут:
Варапаеўская моладзь з парафіі Святога Міхала Арханёла: Даўгель Дзіана, Гасюк Аляксандр, Жук Яна, Зябчанка Аляксандра, Кейзік Арцём.
Мінская моладзь з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ: кс. Уладзімір Марушэўскі TChr, Паліна Маісеева, Паліна Івашкевіч, Паліна Ручан.