Хвала Хрысту!
Шчыра дзякуем кожнаму, хто даслаў нам у рэдакцыю свае прапановы. Усяго мы атрымалі каля 90 варыянтаў слоганаў, кожны з якіх мае свой выключны настрой і пасыл! Дзякуем, сябры, што вырашылі падзяліцца з Радыё Марыя сваім натхненнем!
І зараз перад намі стаіць не самая простая задача – выбраць лепшыя. І зноў ж мы звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні! На гэтай старонцы вы зможаце знайсці ўсе прапанаваныя варыянты і адзначыць той, які, на вашу думку, зможа найлепш перадаць ідэю і настрой Радые Марыя ў нашай краіне.
Нагадваем пра тое, што пераможца творчага конкурса атрымае магчымасць агучыць слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы ад Радыё Марыя.
Галасаванне адкрыта!