Вялікая праца, можна сказаць, фундаментальная на «Радыё Марыя» выконваецца валанцёрамі. Менавіта яны бяруць на сябе абавязак весьці штодзённыя праграмы, дапамагаць у тэхнічным забеспячэнні, а таксама ажыццяўляць галоўную ідэю радыё — абвяшчаць Добрую Навіну.
У сям’ю «Радыё Марыя» ўваходзяць таксама малітоўныя групы, якія пры парафіях моляцца за працаўнікоў і валанцёраў радыё.
Быць валанцёрам — а значыць часткай вялікай сям’і «Радыё Марыя» — можа кожны жадаючы, незалежна ад месца жыхарства, узросту, уменняў і адукацыі.
Стаць валанцёрам вельмі проста! Напішы нам у сацыяльных сетках Укантакце (https://vk.com/radiomariaby) ці Фэйсбук (https://www.facebook.com/radiomariaby), патэлефануй да нас у студыю на мабільны тэлефон ці праз скайп (глядзі інфармацыю ў раздзеле кантакты)!