Біблійная батаніка



Якую расліну называюць "дрэвам самога Бога"? Дзе ў Бібліі яно ўзгадваецца? "Батанічны парадокс", які стаіць асабняком як апошні прадстаўнік сваёй дынастыі - герой сёняшняга выпуску.



Ці ведаеце вы, якая расліна ўзгадваецца ў Бібліі як "пахкі трыснёг"? Многія навукоўцы мяркуюць, што гэта аер, які расце нават ў нашай мясцовасці.



Яе назва не ўзгадваецца ні ў Старым, ні ў Новым запавеце, але магчыма ў кнізе Ёны, лічаць батанікі, апісваецца менавіта яна. Якая ж расліна дала цень прароку Ёне: лагенарыя ці клешчавіна?



Пахкі алой або аліяс - што гэта за расліна? Біблійная аквуларыя, алойнае дрэва або агар не сустрэць у сучасным Ізраэлі, але дакладна гаворка ідзе пра яго. Чым яно адметнае, якую каштоўнасць мае?



Вы ведаеце, што шафран - гэта крокус, які квітнее восенню? Чаму яго кошт праз стагоддзі застаецца нязменна высокім?



Чым намашчалі дюдзей або прадметы ў старажытныя часы? З якой мэтай гэта рабілі? У Бібліі згадваецца ажно 33 розныя алеі, але сёння пойдзе гаворка пра пахкі нард, які ўзгадваеца і ў старым і ў новым запавеце.



Што такое фіміям? З чым звязаны працэс курэння фіміяму? Пра паходжанне расліны і яе карысныя ўласцівасці расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.



Гэта незвычайнае дрэва скідае старую кару і адразу адрошчвае новую. Ладан або басфелія не любіць "пераездаў" і вельмі патрабавальнае ў гадоўлі, таму егіпцяне так і не здолелі перавезці яго на свае землі.



Чарнушка або нігела - спецыя з загадкавай і нават памылковай назвай. Якое з яе імён правільнае? Дзе на старонках Бібліі яна ўзгадваецца? Як выкарыстоўваюць яе ў ежы? Якімі лекавымі ўласцівасцямі яна валодае? Расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.



Тутавае дрэва, якое "плача" амаль сапраўднымі слязамі, не раз ўзгадваецца ў Бібліі. Тутоўнік лічыцца знакам надзеі і амаладжэння, сімвалам веры, духоўнага росту і трывалага падмурку веры.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00