Біблійная батаніка



Не ўсе расліны Юдэйскай пустыні, якія ўзгадваліся ў Бібліі, раскрылі свае сакрэты. Пад якім кустом сядзеў прарок Ілля?



"Акрапі мяне ісопам і ачысцішся..." - памятаеце гэтыя словы з Кнігі Псальмаў? Пра тое, якую сімволіку ў біблійных тэкстах мае ісоп, пра падабенства і адрозненне ісопу сірыйскага ад ісопу лекавага, пра тое, што такое мацярдушка расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.



"Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасеяў на полі сваім," - піша евангеліст Мацвей.



Дзе ў старажытнасці выраблялі найдалікатнейшыя тканіны з лёну? У якіх кнігах Бібліі ўзгадваецца гэтая расліна? Як раней апрацоўвалі лён і з чаго была саткана плашчаніца? Вядомае і невядомае пра лён расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.



Трыснёг, трысціна для святла, мерная трысціна - пра якую расліну ідзе гаворка ў многіх вершах Бібліі? Гіганцкі ці кіпрскі трыснёг адна з самых высокіх траў, што расце ў многіх цёплых краінах свету і дасягае вышыні больш за 5 метраў.



Якім чынам імя Самсона звязана з раслінай і з якой? Мудры Самсон 20 гадоў быў суддзёй і прымусіў філістымлян баяцца яго моцы, але яго самаго адолела хітрасцю Даліла.



"Лепш цярпець нападкі мудрага, чым чым радавацца спевам неразумнага, бо як трэск гаручых церняў пад катлом, так і смех неразумнага. Але і гэта марнасць," - так сказаў Эклізіаст (7:5, 7:6).



Ваўчкі і церні - агульная назва шкоднага пустазелля ў Бібліі. Яны, як напамін аб граху, ствараюць цяжкасці і перашкоды на шляху чалавека. Пра бадзяк або сірыйскую калючку,



Вядомы антыгерой Бібліі - цярноўнік, расліна  з сямества Крушынавых. Дзе і як узгадваецца цярноўнік? Чым ён адметны і чым карысны? Які характар мае цёрн? Чаму пастухі,  падарожнікі і садоўнікі шануюць гэту расліну?



Толькі аднойчы ўзгадваецца гэтая расліна ў Бібліі, але сустрэць яе можна амаль па усёй тэрыторыі Ізраэля. Каперс лёгка выносіць спякоту, холад, адсутнасць вады і амаль поўную адсутнасць глебы.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00