Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў



245 біскуп Рыму, Бенедыкт XIII, Папа, які так і не быў кананізаваны. Чаму так адбылося? Будучы Папа ў 21 год стаў прафесарам, а ў 23 быў узведзены ў сан кардынала. Як склаўся лёс Бенедыкта XIII, якім Папам ён быў расказвае с. Дар'я Галубкова OV.



Будучы Папа Інакенцій XIII быў выхаванцам езуітаў і паходзіў  са знакмітага роду Конці. Калі яго абралі Папам ён быў ужо цяжка хворы. Памёр пасля трох гадоў пантыфікату.



Ён стаў самым маладым папам XVIII ст, яго абранне на папскі прэстол адбылося праз тры месяцы пасля таго, як ён стаў святаром. Чаму ў свете з радасцю прынялі гэтую навіну? Якім кіраўніком ён быў? Пра жыццё і дзенасць папы Клімента XI расказвае с. Дар'я Галубкова OV.



Апошні папа ў гісторыі, які насіў барадау - папа Інакенцій XII, але не толькі гэтым ён вядомы. Калі пасля пяцімесяцнага канклаву, складаных перамоў, урэшце папам стаў Антоніо Піньятэлі, стала зразумела, што многае зменіцца. Пра сумленнага і годнага папу расказвае с. Дар'я Галубкова OV.



Слухайце працяг аповеду пра Папу Інакенцій XI. Якім былі гады яго кіравання і чаму ён прызнанаы бласлаўлёным расказвае с.Дар'я Галубкова OV.



Благаслаўлёны Інакенцій XI паходзіў з заможнай сям'і, ён вывучаў права і марыў аб вайсковай кар'еры, але усё склалася інакш. Як ён трапіў на папскі прэстол? Чаму не хацеў быць Папам? Якім былі гады яго кіравання і чаму ён прызнанаы бласлаўлёным расказвае с.Дар'я Галубкова OV.



Пантыфікаты гэтых Папаў былі вельмі кароткімі, усе яны змясціліся у перыяд 1 году і 3 месяцаў. Якімі былі гэтыя Папы і чым запомніліся расказвае с.Дар'я Галубкова OV.



Папа Павел I стаў пераемнікам свайго брата на папскім прэстоле. Пра палітычныя справы і архітэктурныя памкненні Папы Паўла I расказвае с.Дар'я Галубкова OV.



Чаму Папу Стэфана спачатку не ўключалі у лік Папаў і чаму ўсе Папы, што насілі гэтае імя, маюць падвойныя лічбы?



З асобай папы Захарыя, дыпламатычнага і разумнага, звязана некалькі незвычайных гісторый.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00