Моц Святога ружанца




Ад 130 да 300 тысяч мучанікаў за веру загінула ва В'етнаме за перыяд пераследу хрысціянства, які трываў больш за 200 гадоў. У джунглях, там, дзе зараз санктуарый Лаванг, хаваліся в'етнамскія католікі. Там жа яны маліліся ружанцам і там ім аб'яўлялася Маці Божая, каб падтрымаць у веры. Як гэта было расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



Чаму за вернасць Марыі і святому ружанцу людзі аддавалі свае жыцці? Што адбываецца з краінай, калі да ўлады прыходзіць чалавек, які не шануе Хрыста? Хто такая Крывавая Мэры, які кароль свядома і дабравольна стаў жыць у граху




Якая бітва адбылася пры Лепанто і чым яна адметная? Дзеля чаго Папа сабраў Святую лігу? Чаму дон Хуан Аўстрыйскі пасля перамогі, наведваючы святыя месцы, сказаў: «Non virtus, non arma, non duces, sed Maria Rosarii victores nos fecit»



Мальта - невялікі каталіцкі востраў, які ніколі не быў заваяваны. У чым яго сакрэт? Калі і чаму ўзнік Мальтыйскі рыцарскі ордэн, хто такі Жан Парызо дэ ля Валет і пры чым тут Святы Ружанец расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



У 1539 годзе ў г. Катор, зараз Чарнагорыя, адбываецца з'яўленне Маці Божай. Чаму яна з'явілася менавіта Йованне Косіч? Якім незвычайным чынам дзяўчына ўбачыла Найсвяцейшую Панну і што рабіла сем год ў дамініканскім кляштары расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



"Калі Еўропа адкідае Бога, то Марыя падарожнічае па свеце". У якіх краінах адбывалася евангелізацыя на аснове святога ружанца? Дзе праз кароткі час хрысціянізацыі Найсвяцейшая Панна цудоўным чынам аб'явілася людзям шмат разоў?



Шмат сумневаў і разладу ў адносінах да ружанца ўнёс Марцін Лютэр. Кім ён быў, чаму так ставіўся да марыйнай малітвы і да якіх наступстваў гэта прывяло? Чым адметныя постаці Філіпа Нэры і Ігнацыя Лайолы? А таксама пра тое, як атрымаць адпуст, молячыся на ружанцы, расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



Дамініканец Алан Зруб жыў у 15 стагоддзі, ён быў тэолагам, навукоўцам, а пасля і візіянерам, які гаварыў не толькі са святым Дамінікам, але і з Маці Божай.



Калі чума зайшла ў кляштары, казалі, што гэта атака нячыстай сілы. Шмат манахаў адышло ў вечнасць за гэты час, але пасля эпідэміі пачалося адраджэнне манаства, а з ім і развіццё марыйнай малітвы, якая стане ружанцам.




Больш за 10 стагоддзяў мы молімся словами св. Бернарда да найсвяцейшай Панны Марыі, раней перабіраючы вузельчыкі, а потым пацеркі.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00